На заседании молодёжного клуба «Правовой навигатор» при районной библиотеке обсуждали права потребителей

Общество

На чарговым пасяджэнні маладзёжнага клуба “Прававы навігатар” пры раённай бібліятэцы імя Е.Лось абмяркоўваліся правы спажыўцоў. З юрыдычнай кансультацыяй па акрэсленым пытанні выступіла дырэктар “Харчгандлю” Ушацкага райспажыўтаварыства Людміла Іванаўна Каваленка. А кіраўнік клуба Галіна Пятроўна Талстая зрабіла агляд літаратуры і правяла са старшакласнікамі Ушацкай школы віктарыну. Самыя актыўныя яе ўдзельнікі Вікторыя Каранеўская, Ангеліна Марачкіна, Ягор Кроцік, Цімур Тарасенка, Ліза Андрыковіч і Ліза Стукач атрымалі прызы, а ўсе старшакласнікі – адказы на актуальныя для іх пытанні.

– Ці могуць непаўналетнім адмовіць у набыцці энергетычных напіткаў?

– Не. Продаж “энергетыкаў” не забаронены, хаця гэтае пытанне бурна абмяркоўваецца, а на іх наносіцца маркіроўка “Тавар не рэкамендуецца ўжываць дзецям да 18 гадоў”.

Можна вярнуць няякасны тавар без дакумента, які пацвярджае пакупку?

– Так, адсутнасць чэка не з’яўляецца падставай для адмовы, прадавец абавязаны прыняць тавар, а ў выніку неабходнасці зрабіць праверку якасці, аб чым праінфармаваць пакупніка. Гэта датычыцца спрэчных пытанняў, калі дакладна не скажаш, сапсаваны тавар у час эксплуатацыі, ці гэта заводскі брак. Кошт экспертызы аплачваецца прадаўцом, а калі высвятляецца, што тавар пашкоджаны пакупніком, апошні кампенсуе затраты, у тым ліку і транспартныя.

– Набыла мабільны тэлефон, які на працягу гарантыйнага тэрміну пачаў даваць збоі. Яго забралі ў рамонт, а ўзамен нічога не далі. Ці правільна гэта?

– Не, на час ухілення браку вам павінны былі выдаць іншы мабільны для часовага карыстання.

– Ці можна здымаць відэа ў магазінах, аптэках і падобных аб’ектах?

– Так, паколькі гэтыя аб’екты лічацца агульнадаступнымі. Прычым не трэба ні ў каго пытацца дазволу. Можна здымаць і людзей, якія там працуюць.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *