Встречу в профсоюзных «первичках» Ушаччины провёл председатель областного объединения профсоюзов И.Возмитель

В общественных организациях

На мінулым тыдні раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў І.К.Вазміцель. Іван Канстанцінавіч часта бывае ў рэгіёнах – і як дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, і непасрэдна па прафесійнай дзейнасці знаёміцца з работай пярвічных прафсаюзных арганізацый. Старшыня абласнога аб’яднання ўпэўнены, што менавіта яны з’яўляюцца асновай прафсаюзнага руху.

І.К.Вазміцель пабываў на некалькіх прадпрыемствах, дзе сустрэўся з кіраўнікамі, старшынямі “пярвічак”, пагутарыў з работнікамі. У ДРБУ-105, напрыклад, начальнік філіяла Аляксандр Уладзіміравіч Пячкоўскі, хоць і нядаўна прызначаны на пасаду, але ўжо добра ведае аб стане спраў у прафсаюзнай арганізацыі, якую ўзначальвае інжынер па якасці А.Ф.Коцур. Аляксандра Фёдараўна коратка расказала аб дзейнасці “пярвічкі”, ініцыятывах яе актыву. І.К.Вазміцель зазначыў важнасць таго, што работа прафсаюзнай арганізацыі (у якую, дарэчы, уваходзяць усе без выключэння члены калектыву) не зводзіцца да ўдзелу ў спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне, а ўключае ў сябе і матэрыяльную падтрымку работнікаў пры аздараўленні, падрыхтоўцы дзяцей да школы.

Ва УП ЖКГ Ушацкага раёна І.К.Вазміцель правёў гутарку са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі Таццянай Мікалаеўнай Міцкевіч, работнікамі інжынерна-тэхнічнай службы, расказаў аб дзейнасці прававых інспектараў, правядзенні імі прыёмаў грамадзян сумесна з работнікамі пракуратуры. Іван Канстанцінавіч нагадаў таксама аб ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб заключэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін, выкананні калектыўных дагавораў і некаторых іншых аспектах дзейнасці аб’яднання.

Пабываў І.К.Вазміцель разам са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Марыяй Аляксееўнай Шаўчэнка і на прыватным прадпрыемстве “Твестуба-ПРО”. Тут зараз працуе каля 40 чалавек, а вось прафсаюзнай арганізацыі няма. І.К.Вазьміцель пацікавіўся меркаваннем намесніка дырэктара па вытворчасці Нэлі Канстанцінаўны Хвошч наконт стварэння “пярвічкі” і атрымаў станоўчы адказ: “Адміністрацыя не супраць, калі людзі захочуць – створым”. Іван Канстанцінавіч абяцаў накіраваць на прадпрыемства прадстаўніка галіновага прафсаюза. Улічваючы спецыфіку дзейнасці “Твестубы-ПРО”, хутчэй за ўсё гэта будзе спецыяліст абласнога прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. З ім калектыў і будзе весці прадметную размову наконт стварэння пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *