Замест цыгарэт – цукеркі
У раёне завяршылася прафілактычная акцыя “Не прапальвай сваё жыццё”. У яе рамках на мінулым тыдні работнікі РАНС і члены маладзёжнага атрада аховы правапарадку правялі ва Ушачах акцыю “Памяняй цыгарэту на цукерку”. На працягу некалькіх гадзін у будынку ўнівермага яны абменьвалі цыгарэты на салодкія падарункі. Аб небяспецы шкоднай звычкі распавядалі буклеты, якія члены групы раздавалі прахожым.
Дапамога сталым
Напачатку снежня БРСМ даў старт зімоваму сезону дабрачыннай акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям” аднайменнага круглагадовага праекта Саюза моладзі. У гэты перыяд валанцёры руху “Добрае Сэрца” акажуць пасільную падтрымку сталым і адзінокім людзям, інвалідам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны: пасякуць і складуць дровы, пры неабходнасці – расчысцяць прысядзібную тэрыторыю і дарожкі ад снегу.
Звярнуцца па дапамогу можна ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па нумары 5-77-84.
Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.
Молодцы!