Сёлета выпускнікоў Мосарскай сярэдняй школы ўсяго трое. І адзін з іх абраў для сябе сельскагаспадарчую прафесію. Хлопец адчуў у вызначальны для сябе час, што бліжэй за ўсё тое, з чым быў звязаны ўсё сваё дзяцінства і школьнае юнацтва.
– Наш Аляксандр Лопач атрымаў мэтавае накіраванне ў навучальную ўстанову сельскагаспадарчага профілю, – расказаў дырэктар школы Уладзімір Уладзіміравіч Фокін у той час, калі ўбачыла юнака разам з яшчэ адным выпускніком з Мосара Антонам Бондалам (на здымку).— Свой выбар ён зрабіў свядома.
У той дзень юнак яшчэ не ведаў вынікаў паступлення ў навучальную ўстанову. І вось цяпер стала вядома, што Аляксандр Лопач стаў студэнтам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Няхай гэты выбар будзе дапоўнены добрай вучобай, паспяховым працягам хлебаробскай справы.
Г.ВАРАТЫНСКАЯ.