Трагедии на воде

Общество

Спякотныя летнія дні далёка не ўсім прыносяць радасць і сумная статыстыка загінуўшых у вадзе людзей, на жаль, папаўняецца ўсё новымі ахвярамі. Выратоўваючыся ад спякоты, людзі розных узростаў адпраўляюцца на вадаёмы, большасць з якіх не абсталяваны для бяспечнага купання. У дарослай кампаніі выезд на бераг возера ў многіх выпадках звязаны з распіваннем алкагольных напіткаў. Традыцыя з нагоды сустрэчы сяброў у трыццаціградусную спякоту падаграваць сябе яшчэ і спіртным, нярэдка абарочваецца утапленнем і бядой для родных і блізкіх. Маюць месца і выпадкі гібелі на вадзе дзяцей па прычыне бескантрольнасці бацькоў.

За першае паўгоддзе 2010 годзе ў вадаёмах вобласці загінуў 61 чалавек, а за 22 дні ліпеня – 63! І сумная статыстыка расце з кожным днём. Калі ў першыя дні ліпеня ў вобласці пры купанні гінула па адным чалавеку, то толькі 17 ліпеня іх было 7, а 18 ужо 11. Найбольшая колькасць людзей загінула ў Віцебскім раёне.

Не абышлося без ахвяр і ў нашым раёне. За паўгода на азёрах Ушаччыны не загінула ніводнага чалавека, а ў ліпені такіх выпадкаў было тры. У першым для раней судзімага чалавека, які злоўжываў спіртным, трагедыяй скончылася чарговая рыбалка. У другім – вада забрала жыццё 20-гадовага юнака, які адпачываў разам з кампаніяй на возеры Вялікае Уклейна. Адпачынак не абышоўся без спіртнога, у выніку хлопец пайшоў у ваду і не вярнуўся. У трэцім выпадку на Чарсцвядскім возеры апошнім стаў вясёлы адпачынак для маладога чалавека 1985 года нараджэння, жыхара Брэсцкай вобласці.

Як бачым, галоўнай прычынай усіх выпадкаў гібелі стаў алкаголь. А таму перш чым заходзіць у ваду ў нецвярозым стане, падумайце, ці варта гэта вашага жыцця, ці ёсць сэнс рызыкаваць ім, прыносіць непапраўную бяду родным і блізкім, пакідаць сіротамі дзяцей. Знаходзячыся ў вадзе, ніколі не забывайце пра асцярожнасць.

А.МАЦЯЙКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *