Ефросинья Ивановна Селивёнок

Общество

У школе новая матэматычка. Вестка абляцела невялікую Качаноўскую школу імгненна, а на сельгасработах мы, васьмікласнікі, пазнаёміліся з Ефрасінняй Іванаўнай. Маладая, статная, нашы сэрцы яна пакарыла адразу. Не толькі тым, што не надта адрознівалася па ўзросце (некаторыя з нас ужо былі на галаву вышэй), а найперш таму, што ў кожным з нас бачыла асобу, змагла захаваць непамерна паважлівыя адносіны да сябе як да настаўніка, пры гэтым ліквідаваўшы бар’ер.

Яна стала нашым кумірам. Мы, не надта любіўшыя да гэтага матэматыку, закончылі год на “4” і “5”, хоць у класе вучылася ажно 14 чалавек. Калі не было якога настаўніка, на замену прасілі матэматыку. Дзень маглі займацца толькі гэтым прадметам. У краіне распачыналіся першыя конкурсы вясёлых і знаходлівых, і Ефрасіння Іванаўна (тады яшчэ Аўтух, а пасля замужжа Селівёнак) праводзіла іх у школе. З ёй мы аб’ездзілі ўсё наваколле, выступалі з канцэртамі ў Жарах, Ільюшыне, Рагуцкіх… Ды і вярталіся назад не моўчкі. Нашы галасы, а Ефрасіння Іванаўна заўсёды спявала разам, далёка разносіліся з кузава адкрытай машыны. Менавіта ёй мы абавязаны і сваім веданнем матэматыкі (нават калі здавалі ў ВНУ гэты прадмет, усплывала ў памяці, як тлумачыла тэму Ефрасіння Іванаўна), і галоўнае – цікавым актыўным юнацтвам.

Сёлета ў нашага класа юбілей – 45 год заканчэння Качаноўскай школы. Мы збіраліся, прыгадвалі вясёлыя часы, прыйшла да нас і Ефрасіння Іванаўна. Яна і тады была больш чым настаўніца – сяброўка, дарадчыца, ведаўшая ўсе нашы сакрэты. І засталася адным з самых паважаных людзей, хоць усе мы пераступілі пенсійны ўзрост і сустракалі на шляху нямала шчырых спадарожнікаў.

У пачатку жніўня ў нашай Ефрасінні Іванаўны юбілей. Хочам пажадаць ёй моцнага здароўя і просім расказаць пра гэтага выдатнага чалавека на старонках газеты.

Выпускнікі 1964-65 года.

А лёс у Ефрасінні Іванаўны, дакладней, станаўленне як настаўніка сапраўды вельмі цікавы. Сто дарог прайшла, пакуль знайшла сваю – гэта пра яе.

Вялікадолецкую школу яна скончыла са срэбраным медалём. І ў Лесатэхнічны інстытут (сёння Тэхналагічны універсітэт) трапіла па субяседванні – скарочаная форма іспытаў па матэматыцы. І вучыцца было нескладана, толькі ўсё вітала ў воблаках Ефрасіння. Не магла сябе ўявіць, як яна будзе ў Сібіры інжынерам на лесараспрацоўках. І як ні сорамна было перад цёткамі, якія выхоўвалі яе (маці загінула ў вайну, і дзяўчынка, перадваеннага 40-га года нараджэння, зусім не памятае яе), усё роўна вярнулася ў свой Гарадзец. Пайшла працаваць на агароднінасушыльны завод. З людзьмі кантакт адразу знайшла, вытворчасць асвоіла і нават выконвала абавязкі тэхнолага. Накіроўвалі ў Адэскі інстытут харчовай прамысловасці, аднак пасля 4 гадоў працы на заводзе знайшла смеласць развітацца з вытворчасцю і паступіць у Полацкае педагагічнае вучылішча.

Заканчвае яго з адной чацвёркай і зноў без іспытаў – у Віцебскі педагагічны інстытут. Толькі спецыяльнасць трэба было вызначыць, і яна абрала матэматыку, якую ведала і любіла. І выкладаць яе ў Качанах яна пачала студэнткай першага курса завочнага аддзялення. Адразу атрымала выпускны 8 клас. Як змагла навучыць і прывіць любоў да прадмета?

– Імкнулася выкладаць тэму не па- кніжнаму, а што кажуць “на пальцах”. І не баялася прызнацца вучням, што нечага не ведаю. Калі ад іх паступалі невядомыя пытанні, знаходзіла адказ і тлумачыла пазней. Кожны вучань мне быў цікавы, была з імі абсалютна шчырай. Ну а з дысцыплінай на ўроках у мяне ніколі не было праблем. А яшчэ прыгадвала сваіх любімых педагогаў. Прыкладам была настаўніца хіміі Вялікадолецкай школы Соф’я Іванаўна Гоман, выдатна выкладала нямецкую мову Вольга Іванаўна Хіла. Гэты прадмет застаўся маім хобі на ўсе астатнія гады.

І акрамя матэматыкі яна выкладала вучням нямецкую мову. І нават у апошнія гады працы ў Жарскай школе падчас адкрытага ўрока метадыст райана падзівілася, што не прадметнік так цікава падае матэрыял.

Так яна знайшла сябе і дарогу да школы, у якой ёй было цікава ўсё. Прадмет, пазакласныя мерапрыемствы, нават гаспадарчая дзейнасць, якой яна займалася вельмі працяглы час, будучы дырэктарам Качаноўскай, а пасля закрыцця і Жарскай школ. Ефрасіння Іванаўна яшчэ 8 гадоў працавала, знаходзячыся на пенсіі. І паўгода не магла знайсці сабе месца без любай работы. Вельмі актыўны, камунікабельны і нястомны чалавек, яна пастаянна была сярод людзей. З 1972 па момант распаду Савецкага Саюза выконвала абавязкі сакратара партыйнай арганізацыі дома адпачынку “Лясныя азёры”. Ды і сёння Ефрасі- ння Іванаўна цікавіцца ўсім, што адбываецца ў галіне адукацыі, раёне, краіне, адкрыта сустракае людзей

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *