Як зазначыў начальнік аддзела ўнутраных спраў С.А.Алабін, яны сабралі судзімых асоб не толькі для таго, каб павучаць, але і каб даць ім выказацца, выслухаць пазі- цыю і прычыны кожнага. У большасці прысутных асоб ёсць набытыя раней спецыяльнасці, але няма жадання працаваць. І тлумачаць яны гэта нежаданне нізкай зарплатай. У той жа час у нашым раёне створаны ўсе ўмовы для жыцця, а на многіх прадпрыемствах не хапае рабочых рук.
У выніку пасяджэння пяці асобам аказана дапамога ў працаўладкаванні, двум – у аднаўленні дакументаў для атрымання пашпарту, 15-ці вынесена пракурорскае папярэджанне.
Удзельнікі савета стараліся пайсці насустрач кожнаму, а вось ці стануць яны на шлях выпраўлення, пакажа час.
падчас пасяджэння каардынацыйнага савета.