Акция «За безопасность вместе» на Ушаччине

Cлужба-101

Прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў у рамках акцыі “За бяспеку разам” актыўна праходзяць на Ушаччыне. Міжведамасная група, у склад якой уваходзяць работнікі энерганагляду, міліцыі, газавай службы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, абследавала больш 700 домаўладанняў на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў і гарпасёлка. Асаблівая ўвага ўдзяляецца стану пячнога ацяплення, электраправодкі, газавага і электрычнага абсталявання, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама ўмовам пражывання дзяцей. Тэму выканання правіл пажарнай бяспекі ў быце абмеркавалі выратавальнікі і з работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ТЦСАН, КУСГП “Арэхаўна”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *