В июле зарегистрировано 9 новорожденных

Общество

Спякотны ліпень прынёс нашаму раёну дзевяць немаўлят, сярод якіх пяцёра першынцаў. Вераніка Губанкова, Павел Шайтар, Карына Гурчонак, Валерыя Шопа і Віктар Каранеўскі напоўнілі сем’і бацькоў невядомымі да гэтага вельмі прыемнымі клопатамі. З нараджэннем другога дзіця – Ягора ў Юрыя Анатольевіча і Таццяны Уладзіміраўны Рубісаў, Ульяны ў Фёдара Аляксандравіча і Марыны Генадзьеўны Сукорскіх сем’і сталі поўнымі. Статут мнагадзетных атрымалі сем’і Юрыя Уладзіміравіча і Кацярыны Віктараўны Бука, Віктара Уладзіміравіча і Валянціны Фёдараўны Ганчаровых са з’яўленнем у першых дачкі Паліны, а ў другіх сына Аляксандра.

Віншуем бацькоў і жадаем здароўя ім і іх дзецям.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік адзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *