Жизнь дороже сигареты! В Ушачском районе стартовала республиканская акция МЧС «Не прожигай свою жизнь!»

Cлужба-101

У Брэсце кінуты з верхніх паверхаў дома акурак стаў прычынай пажару ў адной з кватэр. У Гомелі прыйшлося эвакуіраваць 120 чалавек з інтэрната – з-за курэння распачаўся пажар у адным з пакояў. А ў Расонскім раёне дзве жанчыны загінулі ў агні, расслабіўшыся з алкаголем і цыгарэтамі. Такіх надзвычайных і трагічных выпадкаў можна прывесці яшчэ шмат. Неасцярожнасць пры курэнні – адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі людзей на пажарах. Летась на Ушаччыне з-за гэтага абарвалася жыццё аднаго чалавека. У гэтым годзе ў вобласці больш 70 працэнтаў загінуўшых на пажарах сталі ахвярамі агню менавіта з-за непатушанай цыгарэты.

Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, у рэспубліцы 12 лістапада стартавала акцыя МНС “Не прапальвай сваё жыццё!” Памятайце, што ў час курэння любы неасцярожны рух, непатушаная запалка, упаўшая часцінка табака могуць выклікаць узгаранне. Напрыклад, акурак, кінуты на матрац можа тлець да чатырох гадзін, а чалавек загінуць не ад агню, а ад атручвання прадуктамі гарэння. Яшчэ хутчэй распачнецца пажар, калі непатушаны акурак вы кінеце ў сметніцу з паперамі ці непадалёк ад сена ці саломы. Гэтыя і іншыя простыя ісціны аб асцярожным абыходжанні з агнём пры курэнні за першыя два дні акцыі нагадалі жыхарам раёна выратавальнікі, раздаючы памяткі і лістоўкі на аўтастанцыі і прыпынках транспарту. Да канца месяца запланавана яшчэ мноства прафілактычных мерапрыемстваў – на прадпрыемствах, у гандлёвых кропках і на рынку, навучальных установах Ушаччыны.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *