В Совете Республики

Общество

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, тэмай якога было удасканаленне работы мясцовых Саветаў з насельніцтвам, перад жыхарамі аграгарадкоў Кублічы і Арэхаўна на мінулым тыдні выступіла член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар дзяржаўнай канцэртнай установы “Віцебская абласная філармонія” Алена Міхайлаўна Падаляк. Яна паведаміла аб рабоце Савета Рэспублікі, сваім удзеле ў ёй. Прапанавала праяўляць актыўнасць падчас абмеркавання законаў.

Затым там прайшлі прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях. У Кублічах людзі прасілі дапамогі па рамонце ўчастка дарогі, у Арэхаўне – будаўніцтву мастка па дарозе да могілак.

На прыёме ва Ушачах зноў уздымалася пытанне рамонту дома №10 па вуліцы Дзяржынскага.

На здымку:

прыём вядзе А.М. Падаляк.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *