ГАИ усилила контроль на пешеходных переходах

Закон - один для всех

Пад кантролем – пешаходны пераход

Многія ўшачане апошнімі днямі задаваліся пытаннем, чаму на скрыжаваннях асобных вуліц раніцай і ўвечары дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. Як нам паведаміў начальнік аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС Я.Ф.Каўнурка, з 27 верасня па 31 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны праходзіла акцыя па прафілактыцы аварый з удзелам пешаходаў і асаблівая ўвага надавалася пераходам.

У выніку акцыі было выяўлена 493 парушэнні Правілаў дарожнага руху. У большасці сваёй – з боку вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія не прапусцілі пешаходаў, што ўжо ступілі на “зебру”. Негатыўна “засвяціліся” і апошнія – такіх было 123, з іх 24 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Падчас акцыі абследаваны і аварыйна-небяспечныя ўчасткі аўтамабільных дарог, вуліц, населеных пунктаў. Па фактах выяўленых парушэнняў, што датычыліся асвечанасці, наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў, адказным асобам выдадзена 9 прадпісанняў.

Актуальнасць праведзеных мерапрыемстваў відавочная, таму вырашана падоўжыць іх да 30 лістапада.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *