Строители ПМК-66

К профессиональному празднику Общество

Як вядома, чалавек будуе спрадвеку, і сёння прафесія будаўніка таксама вельмі важная. Дзякуючы гэтым людзям, якія займаюцца такой складанай фізічнай працай, узводзяцца самыя розныя патрэбныя грамадству аб’екты.
У нашым раёне асноўнай будаўнічай арганізацыяй з’яўляецца ПМК-66, дзе працуе 200 чалавек. Прыемна адзначыць, што 57 з іх — гэта маладыя людзі да 30 гадоў. Кожны год у арганізацыю па размеркаванні трапляе ў сярэднім 10 чалавек. І, трэба сказаць, моладзь ідзе працаваць з ахвотай і не чакае таго часу, каб хутчэй адпрацаваць патрэбны тэрмін і пайсці ў пошуках іншай работы, а пасля службы ў арміі таксама вяртаецца ў арганізацыю. Сёння многія маладыя адразу ж зарэкамендавалі сябе з лепшага боку і з задавальненнем пераймаюць вопыт старэйшых калег.

Так, Дзяніс Шэўчанка, які прыйшоў на будоўлю ў канцы 2008 года. Хоць па спецыяльнасці юрыст, адразу вылучыўся грунтоўнымі і сумленнымі адносінамі да справы і сёння ён ужо брыгадзір брыгады цесляроў, у якой працуе 16 чалавек.

Толькі добрыя словы ад кіраўні- цтва можна пачуць і пра брыгаду Сяргея Курбакі, якая зараз раздзелена на дзве групы і працуе на розных аб’ектах – на будаўніцтве дома на Віцебскай і фермы ў Завячэллі.

 

 

Сваёй дысцыплінаванасцю вылучаюцца муляры, дзе брыгадзірам з’яўляецца Ігар Кляпец, заўсёды арганізаваныя і акуратныя ў рабоце брыгада маляроў Ліліі Мураўскай, у якой адны жанчыны.

Будаўніцтва — гэта якраз тая сфера, дзе ўсе работы цесна ўзаемазвязаны паміж сабой і агульны вынік залежыць ад зладжанасці ўсіх разам. Атрымліваецца замкнёнае кола, якое павінна працаваць бесперарыўна.

Трэба сказаць, што сярод работнікаў ПМК-66 ёсць цэлыя дынастыі. Напрыклад, пасля выхаду на пенсію ўжо не адзін год самааддана працуюць Віктар Міхайлавіч і Раіса Пятроўна Касцюковічы, не так даўно пайшоў па іх шляху і сын.
У аддзеле кадраў ПМК-66 могуць назваць імя яшчэ не аднаго стараннага работніка. Асобы ўклад у справу вадзіцеляў, якія ніколі не лічацца з асабістым часам і адпачынкам, дастаўляюць самыя розныя будаўнічыя матэрыялы з ўсёй Беларусі. Гэта В.Мядзведскі, В.Тарасевіч і іншыя.

Важна і тое, што работнікі прадпрыемства ведаюць, за што працуюць, атрымліваюць добрую зарплату, лепшыя пастаянна заахвочваюцца.

Так, да прафесійнага свята ганаровае званне ветэран працы камунальнага унітарнага праектна-вытворчага прадпрыемства “Полацксельбуд” прысвоена Васілю Пятровічу Полазаву, які адпрацаваў у арганізацыі 25 гадоў. Ганаровымі граматамі “Полацксельбуда” ўзнагароджаны маляр Раіса Пятроўна Касцюковіч, машыніст аўтамабільнага крана Аляксандр Ільіч Лаюшка, муляр Ігар Леанідавіч Кляпец, вядучы бухгалтар прадпрыемства Вольга Аляксееўна Дрозд. Падзякі “Полацксельбуда” аб’яўлены бетоншчыку Мікалаю Леанідавічу Жыценеву, маляру Алене Мікалаеўне Глінскай, тынкоўшчыцы Ганне Пятроўне Красоўскай, брыгадзіру Сяргею Пятровічу Курбаку, вадзіцелю аўтамабіля Аляксею Пятровічу Шчаглову. Акрамя гэтага абсалютна ўсе работнікі атрымалі да свята грашовыя прэміі.

Напярэдадні прафесійнага свята шматколькасны калектыў ПМК-66 сабраўся ў актавай зале на ўрачыстае мерапрыемства, дзе былі падведзены вынікі работы, уручаны граматы і падзякі, адбыўся святочны канцэрт у гонар будаўнікоў.

В.ПОЛАЗАВА.
На здымках:

работнікі брыгады С.Курбакі на закладцы фундаменту жыллёва-будаўнічага кааператыва; маляры на чале з брыгадзірам Л.Мураўскай; брыгада Д.Шэўчанкі.

 

 



1 комментарий по теме “Строители ПМК-66

  1. строитeли — очeнь нужныe и вaжныe люди, особeнно сeйчaс, во врeмя глобaльной стройки по всeй стрaнe. А вaшa стaтья, Ольгa Викторовнa, очeнь содeржaтeльнaя и aктуaльнaя: стрaнa должнa знaть своих гeроeв. .10 бaл.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *