– Яшчэ больш напружаны, чым мінулы. Не буду называць гадавых лічбаў, бо магчымы карэкціроўкі, а вось за паўгода аб’ёмы выкананы на суму 9 мільярдаў 469 мільёнаў рублёў, што складае 126,5 працэнта да аб’ёмаў паўгоддзя 2009 года. ПМК-66 перавыканала свой леташні паказчык на 53,6 працэнта, “Прагрэс” на 38,7. Будуецца сапраўды многа і няма патрэбы, як раней, шукаць заробкі за межамі раёна. Не параўнаць матэрыяльна-тэхнічную базу – мінулі тыя часы, калі мы абыходзіліся адным кранам. Зараз тры ўласных і адзін вежавы арандуем, пагрузчыкі, велі- кагрузныя машыны і аўтобус для перавозкі людзей… А вось некалькі дадатковых брыгад муляраў, аддзелачнікаў лішнімі не былі б. Моладзь прыходзіць, вучыцца, аднак з-за натуральнай ратацыі спецыялістаў усё роўна не хапае.
– Сітуацыя мяняецца. Канечне, на вялікія аб’екты мы па-ранейшаму запрашаем субпадрадчыкаў, якія спецыялізуюцца на пэўным вузкім профілі, а з невялікімі аб’ёмамі спраўляемся самастойна. Брыгада электрыкаў ёсць у “Ніксілбудзе”, гэтая арганізацыя, таксама як і “Ляснеўшчына”, мае адпаведныя ліцэнзіі і самастойна ўстанаўлівае сантэхніку ў дамах, якія будуе.
Асвоілі яны, таксама як і спецыялісты прадпрыемства меліярацыйных сістэм, работу з поліэтыленавымі матэрыяламі – ацяпленне ўстанаўліваецца з такіх труб. ПМС наогул хоць і няпрофільная арганізацыя, у стане аказваць многія віды будаўнічых работ: даўно падводзяць водаправод, каналізацыю, менавіта яны выконвалі добраўпарадкаванне – пракладку тратуараў па Камсамольскай і Ленінскай, у мікрараёне Е.Лось, ачышчальныя збудаванні ў аграгарадку Вялікія Дольцы. Не першы год на будаўнічым рынку, нашы аргані- зацыі добра ведаюць запыт і імкнуцца асвойваюць новыя віды і адпавядаць стандартам, якія з кожным годам узрастаюць.
– У першым паўгоддзі здадзена 13 домікаў на вёсцы, саракакватэрны дом у г.п.Ушачы, будуецца 58-кватэрны ЖБК № 10 і 40-кватэрны № 12. Дзевяць аднакватэрных дамоў яшчэ будуць пабудаваны на сяле. Працягваецца будаўніцтва другога пускавога комплексу малочнатаварнай фермы ў Завячэллі, прайшоў экспертызу праект і сёлета будзе распачата будаўніцтва новых памяшканняў свінакомплексу – ля існуючага. У трэцім квартале ПМК-66 прыступіць да ўзвядзення будынка суда. “Ніксілбуд” працягвае рэканструкцыю цэнтральнай раённай бальніцы. Вядуцца работы па будаўніцтве аграгарадка Глыбачка: у былым памяшканні сада размесцяцца бальніца, сельвыканкам, аддзяленні сувязі, банка і магазін прамысловых тавараў, “Прагрэс” будзе рыхтаваць памяшканне пад клуб, гэта арганізацыя займалася падобнымі работамі ў Ільюшыне і Кублічах, праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі малочнатаварнай фермы і мехдвара.
– Гэта самая вялікая будаўнічая арганізацыя – пад 200 чалавек, на долю якой у першым паўгоддзі выпала 54 працэнты аб’ёмаў, выкананых дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Каля 60 чалавек працуе ў “Ляснеўшчыне” і 80 у “Ніксілбудзе”. Усе нашы арганізацыі, занятыя на будаўніцтве, спецыялізуюцца на пэўных відах работ, маюць сваю спецыфіку. Акрамя дзяржзаказу, паступаюць заяўкі на будаўніцтва дамоў ад прыватнікаў. І напярэдадні свята я хачу павіншаваць літаральна ўсіх, дзякуючы каму наш раён становіцца прыгажэйшым і дагледжаным. Перакананы, што прафесія будаўніка – адна з самых неабходных і пачэсных.