Мониторинг по охране труда в организациях Ушаччины првела мобильная группа Федерации профсоюзов

В общественных организациях

Мабільнай групай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на гэтым тыдні быў праведзены маніторынг стану аховы працы ў 13 арганізацыях Ушаччыны. Яго вынікі падведзены на семінары-нарадзе са старшынямі прафсаюзных “пярвічак”, спецыялістамі, грамадскімі інспектарамі па ахове працы.

За 9 месяцаў бягучага года на Ушаччыне зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак – цяжкую вытворчую траўму атрымаў трактарыст-машыніст “Маяка-Ушацкага”. І хаця ў раёне на працягу двух папярэдніх гадоў падобных выпадкаў не дапушчана, аднак парушэнні правіл аховы працы маюць месца: за прайшоўшы перыяд мабільнай групай райвыканкама абследавана 52 прадпрыемствы, выяўлена больш за 600 парушэнняў.

Як адзначыў галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК М.С.Лабко, найбольшая колькасць парушэнняў і траўм адбываецца ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Напрыклад, вясной у Віцебскім раёне механізатар загінуў пад коламі сеялкі свайго калегі. “Да кожнага чалавека кантралёра не прыставіш, трэба актыўней весці інфармацыйную работу!” – канстатаваў Міхаіл Сяргеевіч. Вырашэнне многіх пытанняў аховы працы не патрабуе фінансавых затрат. Да прыкладу, назіральныя ямы ў майстэрнях часта застаюцца непрыкрытымі, быў выпадак, калі ў адну з такіх з-за адсутнасці асвятлення трапіў супрацоўнік дзяржнагляду.

Галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў С.С.Ганчароў звярнуў увагу на тое, што нельга дапускаць да работ, асабліва небяспечных, неабучаных працаўнікоў. Часта наймальнікі не накіроўваюць людзей на медагляд, а пазней высвятляецца, што працаваць на прынятай пасадзе ім нельга. Ці, напрыклад, не пазначаюць у накіраванні, што дзейнасць будзе звязана з работамі на вышыні. Важна праходзіць і перыядычны медагляд. Наймальнікам было нагадана аб тым, што яны павінны забяспечваць работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы.

Тэхнічныя інспектары іншых галіновых прафсаюзаў спыніліся на некаторых іншых патрабаваннях заканадаўства і “слабых” месцах арганізацый, звярнуўшы ўвагу на тое, што галоўная мэта маніторынгу – аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі калектывам па прафілактыцы траўматызму. Таксама былі абмеркаваны пытанні інструктажу і праверкі ведаў па тэхніцы бяспекі і ахове працы, афармлення неабходнай дакументацыі і некаторыя іншыя.

Падводзячы вынік мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч адзначыла, што работа кіраўнікоў, спецыялістаў, работнікаў павінна быць накіравана на стварэнне бяспечных умоў працы, а пытаннямі яе аховы трэба займацца не ад выпадку да выпадку, а пастаянна.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *