Зернесушильное хозяйство «Великодолецкого»

Общество Сельское хозяйство

Штогод працаўнікі зернесушылак нясуць высокую адказнасць за хлеб, тым больш што ў апошні час хлебакамбінаты прад’яўляюць высокія патрабаванні.

У КУСГП “Вялікадолецкае” па-ранейшаму працуюць тры зернесушылкі – у Вялікіх Дольцах, Касарах, Новым Жыцці. Паколькі плошчы зерневых немалыя – 1920 гектараў, то і работа іх не спыняеццца, пастаянна загружаны зернем.

Завітаўшы на зернесушыльны комплекс у Вялікіх Дольцах, убачыла на адкрытай пляцоўцы толькі адну невялікую кучу зерня, у той час як у многіх гаспадарках засыпаныя ім пляцоўкі – прывычны малюнак.

– Гэта не азначае, што работы ў нас няма, хоць і зерне ў гэтым годзе з-за небывалай спякоты амаль не патрабуе дасушкі, – адразу ж пачалі расказваць аператары зернесушыльнага комплексу Уладзімір Пятровіч Лукашонак і Пётр Пятровіч Волах, – а за суткі праз сушылку праходзіць да 80 тон зерня, усё залежыць ад вільготнасці. У самую спякоту яно было ў межах 10-13 працэнтаў, крыху павялічылася пасля нядаўніх дажджоў. Абавязкова прасушваем насеннае зерне.

Аператары і іх зменшчыкі, якія працуюць суткамі, вопытныя і правераныя работнікі, разумеюць важнасць і адказнасць гэтай справы.

Перавод зернесушылак на пячное паліва дазволіў эканоміць сродкі. З палёў жа збожжа завозі- цца на той зернесушыльны комплекс, дзе меншая загружанасць, і які бліжэй, каб затраціць менш часу на адвозку і не дапусціць прастою камбайнаў.

Выкананне дзяржзаказу ў цэлым па раёне ў гэтым годзе ідзе больш складана, аднак КУСГП “Вялікадолецкае” ўдалося здаць 19 тон зерня крупяным. А падрыхтаваць яго намнога цяжэй, чым нават харчовае. Не адзін раз чысцілі, прапускалі праз сіты, адбіралі па колеры і вазе.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

У.П.Лукашонак, П.П.Волах.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *