На Илью в Стайском бору

Общество

Другога жніўня праваслаўныя хрысціяне адзначалі вялікае свята – Ільін дзень. Па даўняй традыцыі ў нашым раёне богаслужэнне прайшло ў Стайскім бары ля паклоннага крыжа.

За апошнія гады многа зроблена дзеля ўпарадкавання прыгожага месца. Так, у гэтым годзе прыхаджанінам царквы Святой Параскевы Пятніцы ў дабрачынных мэтах змайстраваны дзве альтанкі – адна каля крыжа, а пры дапамозе другой добраўпарадкавалі і абгарадзілі саму крынічку, каб туды не зацякала вада. Гэтыя старанні ацанілі многія вернікі, ад якіх можна было пачуць добрыя словы ў адрас сціплага прыхаджаніна, які нават не назваў свайго імя.

З кожным годам свята збірае ўсё большую колькасць людзей, вельмі шмат моладзі, дзяцей. І, трэба сказаць, сюды прыязджаюць не толькі жыхары з розных куткоў нашага раёна, ведаюць пра святое месца ў Стайскім бары і госці, якія таксама завіталі сюды ў гэты дзень. Прыемна, што гэта не толькі людзі з блізкага замежжа, але і з Амерыкі, Ізраіля, якіх зацікавіла беларуская праваслаўная традыцыя.

Пасля богаслужэння і асвячэння вады кожны жадаючы мог набраць яе са святой крыніцы. Пры дапамозе помпы вада падаецца з калодзежа, для зручнасці набору зроблена некалькі кранаў.

Як у час богаслужэння, так і на працягу ўсяго дня тут было людна. Каб набраць вады ў першай палавіне дня, трэба было выстаяць немалую чаргу, але гэта ніколькі не засмучала людзей, якія завіталі сюды.

Прыемна было назіраць, як людзі радаваліся сустрэчы са сваімі знаёмымі на гэтым святым месцы і кожны хацеў затрымацца хоць на невялікі час.

Работнікі гандлю прапаноўвалі кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, напіткі.

В.ПОЛАЗАВА.

 На здымку:

ідзе богаслужэнне.

 



1 комментарий по теме “На Илью в Стайском бору

  1. Святa и сaпрaуды aбъяднaлa людзeй у супольным звaроцe дa вeры. Аутaру мaё шaнaвaннe и пaжaдaннe и нaдaлeй звяртaццa дa рэлигийнaй тэмaтыки нa стaронкaх рaёнки.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *