Общепит Ушачского райпо радует жителей района новой продукцией

Актуально Общество

Якая гаспадыня не пячэ яблычны пірог, тым больш што зараз сады літаральна кожнай сядзібы ломяцца ад пладоў? Не дрэмле ў сезон і ўшацкае райспажыўтаварыства. Аддзел грамадскага харчавання імкнецца разнастаіць выпечку і парадаваць спажыўцоў адпаведнымі ласункамі. Так, нядаўна тут апрабавалі новыя рэцэпты, ва ўмелых кулінараў атрымаліся выдатныя знешне і на смак булачкі-ружы і мяшочкі з яблыкамі. Першы выраб ужо маецца ў продажы ў “Кулінарыі” і яго станоўча ацанілі многія пакупнікі. Акрамя гэтага, кааператары заўсёды ідуць насустрач ушачанам – пад заказ гатовы спячы і смачны яблычны пірог.

В.КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *