15 лістапада надыходзіць тэрмін уплаты зямельнага падатку, падатку на нерухомасць і арэнднай платы, якія прад’яўлены фізічным асобам у 2018 годзе.
Многія грамадзяне скарысталіся сваім правам і датэрмінова заплацілі належныя сумы падаткаў. Тым жа, хто гэтага яшчэ не зрабіў, аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Ушацкім раёне інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне нагадвае: калі вы маеце ва ўладанні, карыстанні ці ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, садовыя домікі, гаражы і іншыя пабудовы, вам неабходна своечасова і ў поўным памеры ўнесці адпаведную аплату. Ад паступлення падаткаў залежыць напаўняльнасць бюджэту раёна.
У выпадку, калі грамадзянін – плацельшчык маёмасных падаткаў па якой-небудзь прычыне не атрымаў паведамленне на ўплату, раім звярнуцца ў аддзел па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Савецкая, д.37, кабінет №5, ці патэлефанаваць на нумары: 5-07-56, 5-76-74, 5-79-91. Нашы спецыялісты дапамогуць вырашыць усе пытанні.
Аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Ушацкім раёне.