Как избежать дачных краж — советы от правоохранителей

Закон - один для всех

Даволі значная частка злачынстваў, што рэгіструюцца ў нашым раёне, – крадзяжы з дачных дамоў. Пакінуўшы восенню свае сядзібы, многія грамадзяне забываюцца пра іх аж да вясны. У выніку факты пранікнення доўгі час застаюцца нявыяўленымі, што ўскладняе пошук злодзеяў. Адметна, што квапяцца на маёмасць часта нават не заезджыя грамадзяне, а асобы, што дапамагаюць тым жа дачнікам у апрацоўцы агародаў, нядобранадзейныя суседзі.

Між тым некаторыя меры перасцярогі дапамогуць уладальнікам дач захаваць сваю ўласнасць. Па-першае, не варта пакідаць у доме каштоўныя рэчы, электратэхніку, а таксама прадукты і спіртныя напоі. Як сведчыць аналіз падобных здарэнняў ва Ушацкім раёне, часта мэтай злодзеяў з’яўляюцца нават не самі халадзільнікі, тэлевізары, а іх дэталі, што ўтрымліваюць каштоўныя металы.

Умацуйце запорныя прылады, калі ёсць аканіцы – зачыніце іх. Калі ў вёсцы маюцца пастаянныя жыхары, з імі варта дамовіцца пра перыядычны агляд сядзібы, пакінуць ім тэлефон на выпадак, калі нешта здасца падазроным. І, вядома ж, самым надзейным сродкам аховы з’яўляецца сігналізацыя.

Калі ўсё ж вы высветлілі, што ў час адсутнасці на дачы нехта “пагаспадарыў”, паведаміце пра гэта ў райаддзел міліцыі па нумары 102. Да прыезду аператыўна-следчай групы захавайце абстаноў­ку ў доме без змяненняў.

В.ПАРФЯНОВІЧ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *