Житель Лутова Сельца нашёл на приусадебном участке снаряд времён Великой Отечественной войны

Общество

Небяспечная знаходка

На бягучым тыдні жыхар вёскі Лутава Сяльцо пры правядзенні палявых работ непадалёк ад дома знайшоў снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. На месца тэрмінова прыбылі супрацоўнікі райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях, а таксама сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5530 г.Полацка. Небяспечны прадмет вывезены на палігон і абясшкоджаны.

На Ушаччыне сёлета гэта ўжо пяты падобны выпадак. У сувязі з гэтым варта нагадаць: калі вы заўважылі падазроны прадмет, неадкладна паведаміце пра гэта ў РАУС і да прыезду спецыялістаў не дакранайцеся да знаходкі, не зрушвайце яе з месца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *