У белорусских денежных банкнот будет новый дизайн

Общество

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру. Заказ асобных наміналаў мадыфікаваных банкнотаў і ўвод іх у абарачэнне будуць ажыццёўлены ў 2019-2020 гг. Патрэбнасць у заказе наяўных грошай звязана перш за ўсё з невялікімі тэрмінамі службы банкнотаў дробных наміналаў, заканамерным павелічэннем колькасці старых банкнотаў і, адпаведна, неабходнасцю іх замены. У мадыфікаваныя банкноты будуць унесены наступныя змяненні: выявы архітэктурных збудаванняў на правым баку будуць прыведзены ў адпаведнасць з актуальным знешнім выглядам з пазначэннем назвы адлюстраваных архітэктурных збудаванняў; будуць выключаны рэквізіт “Старшыня Праўлення” і факсіміле подпісу Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Пракаповіча П.П.; у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі на банкноце наміналам 50 рублёў надпіс “ПЯЦЬДЗЕСЯТ” будзе выпраўлены на “ПЯЦЬДЗЯСЯТ”; на банкнотах будзе пазначаны год плануемага выпуску ў абарачэнне: замест “2009” для банкнотаў наміналамі 5 і 10 рублёў –”2019”, для банкнотаў наміналамі 20 і 50 рублёў – 2020”; аптымізаваны засцерагальны комплекс банкнотаў. Раней уведзеныя ў абарачэнне банкноты ўзору 2009 года будуць заставацца законным плацежным сродкам. Цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў абарачэнні 7 наміналаў банкнотаў – 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў і 8 наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 беларускія рублі.

Крыніца: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *