Почему в Ушачах нет общественной бани, а с территории вокзала исчез киоск «Союзпечать»? Читатель поднимает проблему

Читатель поднимает проблему

Ушацкія кантрасты

Даўно хацела звярнуцца ў рэдакцыю і падзяліцца сваімі думкамі аб ушацкіх кантрастах. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Юнацтва-Ушачы” грыміць на ўсю рэспубліку. Пабудавана новая часць для выратавальнікаў, газета так добра асвятліла адкрыццё, падкрэсліўшы, што яшчэ адзін будынак упрыгожыў Ушачы. Раней была адрамантавана насенная інспекцыя, узводзіцца новая школа мастацтваў. Усё гэта, безумоўна, добра, патрэбна, для насельніцтва. Але як растлумачыць той факт, што ў райцэнтры няма грамадскай лазні? Напэўна, мы адзіныя ў вобласці, а мабыць і ў краіне, дзе адсутнічае аб’ект першай неабходнасці. Была прапанова ездзіць у Арэхаўна ці Ільюшына, аднак не кожнаму гэта падыходзіць, куды лепш пайсці ў зручны час і правесці там мабыць меней, чым дзве гадзіны. Хутка мне вяртацца з дачы, вось і думаю, што давядзецца мыцца напэўна на кухні ў трох літрах, грэючы ваду на газе.

Дарэчы, пра апошні. Жыву я ў цэнтры гарпасёлка, у шматпавярховых дамах па вуліцы Савецкай, дзе няма не толькі гарачага водазабеспячэння, але і прыроднага газу. На кухні стаіць балон. Звярнуліся ў камунгас, адказ: “Няма сродкаў”. Хоць траса да прыватнага дома па Школьнай праходзіць праз нашы двары, затраты былі б невялікія, калі б у гэтым, канечне, быў зацікаўлены яшчэ нехта акрамя нас, пенсіянераў.

Вось і хачу я праз газету атрымаць адказ, ці плануецца ў нас будаўніцтва грамадскай лазні, няхай невялікай. Ці варта нам, жыхарам Савецкай, спадзявацца на прыродны газ? І чаму замест кіёска “Саюздрук” на вакзале вырас “Тытунь”? Нераўнацэнная замена, пагадзіцеся, асабліва ў час барацьбы з курэннем.

І.УРБАН, г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *