22 сентября в стране пройдёт международная акция «День без автомобиля»

Экология

Штогод 22 верасня ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў большасці развітых краін свету, праводзіцца міжнародная акцыя – “Дзень без аўтамабіля”, падчас якой аўтааматарам прапаноўваецца стаць пешаходамі, перасесці з машын на веласіпеды або грамадскі транспарт. Традыцыя праводзіць гэты дзень нарадзілася ў Францыі 19 год таму, а ў 2008-м да яе далучылася Беларусь. Па статыстыцы, у свеце кожную хвіліну з канвеера сходзіць адна новая машына. З пастаянным павышэннем узроўню аўтамабілізацыі грамадства павялічваюцца і аб’ёмы выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. У нашай краіне доля транспарту ў сумарных выкідах ад усіх крыніц складае 72 працэнты. У рамках экалагічнай акцыі ў розных гарадах краіны пройдуць шматлікія мерапрыемствы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *