Белорусы смогут поделиться семейными историями о комсомоле в молодежном медиапроекте БРСМ «100 дней до 100-летия»
Проект стартовал во всех регионах страны и завершится 29 октября в день 100-летия молодежного движения.
В его рамках можно рассказать о подвигах комсомольцев в годы войны; о тех, кто своим трудом поднимал страну из руин в послевоенный период; развивал экономику, науку, культуру, прославлял ее спортивными достижениями; о знаковых стройках, которые были на территории Беларуси; молодежных свадьбах, слетах, турпоходах.
Комсомол дал путевку в жизнь многим молодым людям и стал настоящей школой жизни. Через его ряды прошло более 160 миллионов человек. ВЛКСМ положил начало молодежному движению и в Беларуси. Его лучшие традиции, развивая в современном формате, уже почти 16 лет продолжает БРСМ.
Активисты БРСМ планируют провести большую исследовательскую работу, а также взять интервью у бывших комсомольцев страны. В итоге на сайте «Молодежь Беларуси» brsm.by и в одноименной группе «ВКонтакте» будет создан календарь знаковых событий молодежного движения.
Редакция газеты «Патрыёт» совместно с Ушачским РК ОО «БРСМ» приглашает всех желающих рассказать про себя, своих отцов и дедов, прислать фотографии и материалы, которые мы обязательно изучим и опубликуем.
ИСТОРИЯ СОЗДАНИЯ ОРГАНИЗАЦИИ
В этом году Ленинскому комсомолу исполняется 100 лет. С момента образования в 1918 году и до самороспуска организации в 1991-м школу комсомола прошли около 200 млн советских юношей
и девушек. ВЛКСМ — общественно-политическая молодежная организация, работавшая под руководством Коммунистической партии.
Задачи и принципы организационного строительства комсомола, права и обязанности комсомольцев определял Устав, который являлся незыблемым руководством во всей деятельности комсомольских организаций и каждого комсомольца в отдельности.
Признание Устава и Программы ВЛКСМ, неуклонное их выполнение были обязательными для каждого вступающего.
В ВЛКСМ принималась передовая советская молодежь. Согласно последней редакции Устава, в организацию входили советские юноши и девушки от 14 до 28 лет.
Первые организации рабочей молодежи возникли в крупных промышленных центрах России на больших предприятиях, где были сильные организации большевистской партии. Весной 1917 года организация рабочей молодежи была создана на Путиловском заводе в Петрограде. Вскоре по инициативе большевиков в районах Петрограда были основаны социалистические союзы рабочей молодежи. В Москве первые организации рабочей молодежи созданы на заводе Михельсона, в Замоскворецком, Хамовническом, Краснопресненском и других районах города.
Важную роль в развитии молодежного движения сыграл 6-й съезд РСДРП(б) (июль — август 1917 года). В резолюции «О союзах молодежи» съезд высказался за создание самостоятельных организаций, неразрывно связанных с партией. Под руководством большевиков союзы молодежи были созданы в Харькове, Ростове-на-Дону, Златоусте, Уфе, Челябинске, Екатеринбурге, Перми, Луганске. Под влиянием рабочего класса в Тульской, Харьковской, Вологодской и других губерниях стали возникать кружки и союзы революционно настроенной крестьянско-бедняцкой молодежи.
I Всероссийский съезд союзов рабочей и крестьянской молодежи состоялся в Москве 29 октября — 4 ноября 1918 года. День открытия съезда, 29 октября, считается днем основания комсомола.
На съезде присутствовали 176 делегатов, которые представляли 22100 членов союзов молодежи.
Съезд принял основные положения программы коммунистического союза молодежи, в ней содержались пункты о том, что союз молодежи солидарен с Российской коммунистической партией, ставит своей целью распространение идей коммунизма и вовлечение рабоче-крестьянской молодежи в активное строительство Советской России и является самостоятельной организацией, работающей под руководством большевистской партии. На съезде было принято решение о названии — Российский коммунистический союз молодежи (РКСМ). Работа съезда проходила под знаком сплочения сил рабоче-крестьянской молодежи вокруг РКП(б).
После съезда В.И.Ленин принял группу делегатов и беседовал с ними о положении дел на местах, о задачах союзов молодежи. Вскоре после съезда РКСМ Центральный комитет РКП(б) послал всем партийным организациям письмо. Им было предложено принять все меры, чтобы РКСМ мог успешно развивать свою деятельность.
Комсомол рос и развивался как многонациональная организация советской молодежи, стоящая на принципах пролетарского интернационализма. Уже на первом его съезде в числе делегатов были посланцы из оккупированных иностранными интервентами районов Украины, Латвии, Литвы, Беларуси. После съезда стали оформляться организации в советских социалистических республиках.
В июле 1924 года, после смерти Ленина, РКСМ было присвоено его имя, и организация стала называться Российский ленинский коммунистический союз молодежи (РЛКСМ). В связи с образованием Союза ССР (1922) комсомол в марте 1926 года был переименован во Всесоюзный ленинский коммунистический союз молодежи (ВЛКСМ).
На прыкладзе Карчагіна і Касмадзям’янскай
Праз месяц стагоддзе адзначыць ВЛКСМ. Арганізацыя, пад сцягамі якой выхавана не адно пакаленне сённяшніх беларусаў. Але камсамольцы, як вядома, не старэюць душой незалежна ад таго, якая лічба ў пашпарце. У чарговы раз пераканаліся з гэтым, пагутарыўшы з Галінай Іосіфаўнай Нікіцінай, якая з 1969 па 1972 гады была першым сакратаром Ушацкага райкама камсамола. Яна адгукнулася на просьбу рэдакцыі падзяліцца сваімі ўспамінамі. Упэўнены, яны ўзбадзёраць многіх маладых людзей яе пакалення.
Вялі не за руку, а за сабой
На Ушаччыне ў той час было каля 40 камсамольскіх арганізацый, у буйных працавалі вызваленыя сакратары. Усе сходы праходзілі толькі ў нерабочы час і цягнуліся доўга, бо мы абмяркоўвалі ўсё: ад работы, да адпачынку. Аднойчы ў “Гіганце” (былы калгас імя Дуброўскага) мерапрыемства скончылася бліжэй да поўначы і мяне, першага сакратара, назад павезлі на службовай машыне. Толькі за Азаранкамі перад выездам на трасу скончыўся бензін, ад прапановы заначаваць у вёсцы я адмовілася, хоць дарога была лясная і стаяла ўжо золкая восень. Разулася, каб не сапсаваць чаравікі, дарог, як вядома, у раёне практычна не было, і пашлёпала па гразі. Ішла, а перада мной быў вобраз Зоі Касмадзям’янскай, з яе “падбадзёрваннем” бліжэй да раніцы дабралася да дому.
Усе раённыя мерапрыемствы праходзілі пад духавы аркестр, урачыста, і самае галоўнае – не фармальна. У спрэчках горача адстойвалі сваю пазіцыю. Дарэчы, менавіта гэта акалічнасць зрабіла мяне з піянерважатай Селішчанскай школы другім сакратаром райкама камсамола. Падводзячы вынікі на пленуме, першы сакратар райкама КПБ Мікалай Іванавіч Дземянцей паказаў рукой на мяне і сказаў: “Вось так трэба адстойваць свой погляд…” Хутка адбылося і назначэнне, якое аказалася вялікай нечаканасцю і яшчэ большай адказнасцю. Быць прыкладам, крыштальным ва ўсім – гэта першае, што не прапісвалася ў статуце, а сядзела ў падкорцы. Ідэалам камсамольца была для мяне Ліля Асіпкіна, якая працавала ў райкаме і якую потым перавялі ў Лепель.
ВЛКСМ ва ўсе часы заставаўся кузняй кадраў. Ягор Міхейка і Пётр Пратасевіч, Сяргей Законнікаў і Пётр Піткевіч, Васіль Булыкін, Алег Салтук і Уладзімір Хвошч, спіс можна працягваць бясконца. Усё яны былі актывістамі ўшацкай раённай камсамольскай арганізацыі і пакінулі след у сваіх прафесіях.
А яшчэ мы прымалі ўдзел ва ўсіх сходах і мерапрыемствах партыйцаў. Старэйшыя сябры-камуністы вялі нас не за руку, а за сабой. І не аднаго моцнага кіраўніка-гаспадара выхавалі з падначаленых камсамольцаў. Сяргей Жураўлёў, Алег Зянюк, Сяргей Цвяцінскі, Валерый Шальдо, Мікалай Апёнак – на рахунку толькі старшыні калгаса “Дружба” Уладзіміра Антонавіча Крывапушчанкі.
З факельным шэсцем па вячэрніх Ушачах
Наш раён і ў тыя часы меў ваенна-патрыятычны накірунак. Жывой для кожнага была памяць аб вайне. І хоць не пабудавалі яшчэ мемарыяла “Прарыў”, на тым месцы стаяў помнік загінуўшым партызанам, куды часта прыходзілі школьнікі і працоўная моладзь. У кожнай школе былі абсталяваны куткі баявой славы і збіраўся матэрыял аб абаронцах.
Памятаю, як маштабна праходзілі на тэрыторыі вобласці вучэнні “Дзвіна” з прадстаўнікамі Таманскай дывізіі. І вось пасля іх заканчэння ў клубе была наладжана вельмі цікавая сустрэча моладзі з ваенным кіраўніцтвам, у тыя ж часы кожны хлопец марыў калі не стаць афіцэрам, то абавязкова служыць у арміі.
Ніколі не забыцца мне і 9 мая 1968 года. Я была ў складзе рэспубліканскай дэлегацыі ў Чэхаславакіі, менавіта на гэты дзень выпала сустрэча з камсамольцамі іншых сацыялістычных краін. Мы заходзілі ў залу апошнімі. Нас сустракалі апладысментамі стоячы. І ўсе разам на рускай мове праспявалі “Кацюшу”. Наогул мы любілі спяваць і ведалі шмат патрыятычных песень.
Штогод менавіта райкам камсамола арганізоўваў “Зарніцы” і турыстычныя злёты. Вельмі масавыя, па-сапраўднаму любімыя. У нас была цесная сувязь з ваеннай часцю Заслонава. Вайскоўцы дапамагалі як у дробязях: напрыклад, палаткамі, каб размясціць дзяцей, так і ў рэканструкцыі падзей вайны – з дымавымі заслонамі, стрэламі. А як велічна адзначаліся Дні Перамогі, з факельным шэсцем па вячэрніх Ушачах – які арганізоўвала наша загадчыца школьнага аддзела Мая Крупская (Крышнёва). Яна мела талент на розныя прыдумкі і беражліва захоўвала запаветны агульны сшытак з распрацаванымі сцэнарыямі, якія, упэўнена, маглі б саслужыць добрую службу культарганізатарам і зараз. Павінна назваць і іншых нашых супрацоўнікаў: другім сакратаром пры мне працаваў Сяргей Законнікаў, загадчыкам арганізацыйнага аддзела – Валерый Карпоўскі, сектара ўліку – Любоў Маёрнікава, пазней Людміла Васільева і Людміла Шарыпенка.
У кожным шукалі патэнцыял
Яшчэ больш цеснай была сувязь з ушацкім ваенкаматам. Зразумела, што провады ў армію праходзілі ўрачыста, таксама з духавым аркестрам. А калі юнак вяртаўся, ён пасля ваенкамата адразу ішоў у райкам камсамола, які дапамагаў знайсці сябе ў далейшым самастойным жыцці. Мы падоўгу гутарылі, высвятлялі, чым па душы займацца, шукалі патэнцыял і накіроўвалі на вучобу, а таксама на шматлікія маладзёжныя будоўлі. Большасць, канечне, цягнула дамоў, аднак нямала паехала на БАМ і Цаліну, Мінскі трактарны, Новалукомальскую ГРЭС і Наваполацк. Памятаю, жыхар Ільюшына, калі прыязджаў на малую радзіму з Чашніцкага раёна, не адзін раз потым казаў дзякуй, што звязаў свой лёс з энергетыкай.
Быў у наш час і заклік “Дзяўчаты – на трактар”, які, канечне, падтрымалі. Валя Іконнікава адвучылася ў прафесійным вучылішчы і гады чатыры працавала потым на жалезным кані. У іх доме такім чынам аказалася два перадавікі: маці-стаханаўка Анастасія Іконнікава і трактарыстка дачка. Пра кожнага з такіх работнікаў гаварылася ў спецыяльным альбоме, які пераходзіў з аднаго кутка раёна ў другі. Мы арганізавалі эстафету працоўнай славы, а пра адметных людзей сваіх калектываў мініартыкулы з фотаздымкамі размяшчалі камсамольцы. Потым перадалі альбом у музей.
Камсамольскі пражэктар
Вельмі дзейсным рычагом выхавання быў наш “Камсамольскі пражэктар”. Гэта не рубрыка ў “Патрыёце”, хоць матэрыялы на маладзёжную тэматыку, канечне ж, пісалі нашы актывісты – маладыя супрацоўнікі “раёнкі”. Рыгор Гладышаў жа асобна рыхтаваў “Пражэктар”, які свяціў усім у цэнтры гарпасёлка ў спецыяльна ўстаноўленым стэндзе. Ён быў вельмі дзейсным рычагом выхавання. Прывяду толькі адзін прыклад. Трапіла ў яго святло сакратар пярвічкі калгаса “Дружба” Тамара Апёнак за тое, што разам з валачобнікамі падчас Каляд хадзіла па вёсцы. Яна ад сораму часова нават з’ехала з раёна, так перажывала.
Менавіта актыўная моладзь была апорай ва ўсіх справах. Назаву іншых камсамольскіх лідараў: Іван Шышко – саўгас “Глыбачаны”, Надзея Арцямёнак – “Чырвоны прамень”, Света Бялецкая – калгас імя Суворава, Людміла Бахмутава (Альхоўка) – МСО, Алена Шымко – бальніца, Генадзь Курбака, Дзмітрый Сазанкоў, піянерважатыя Алена Кучко, Ліля Казлова, Таіса Ерашэўская, Валя Міхаль, Таіса Карпоўская, Іна Аўдзін, Анатоль Дук. Дарэчы, ён і Вольга Харчанка былі накіраваны на работу піянерважатымі ва ўсесаюзны лагер “Артэк”. Дзякуючы ўсім ім мы ўдзельнічалі ва ўсіх абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах і часта станавіліся пераможцамі. А яшчэ больш працавалі на карысць Ушаччыны і не толькі на сваіх працоўных месцах. На суботнікі выходзілі літаральна ўсе: нарыхтоўвалі кармы, будавалі цагельны завод, садзілі дрэвы. Дарэчы, ліпавая алея ўздоўж ракі ў раёне гарадскога пляжа, што ўпрыгожыла набярэжную – таксама справа нашых рук.
Актыўная грамадзянская пазіцыя, неабыякавасць да таго, чым жыве краіна – тое, што і сёння вылучае камсамольцаў майго пакалення. Вельмі трывалым быў стрыжань, закладзены ідэалогіяй краіны, камсамолам. І хоць па-рознаму склаліся нашы лёсы, аднак нікуды не знікае вернае сяброўства, падоранае нашай Ушацкай раённай камсамольскай арганізацыяй.
Падрыхтавала В.Караленка.