В последний месяц лета в Ушачском районе зарегистрировано 13 браков и рождение 9 малышей

Демография

Адчулі радасць бацькоўства

У жніўні бягучага года органамі загса Ушацкага раёна зарэгістравана нараджэнне пяці хлопчыкаў і чатырох дзяўчынак. Напоўніліся дзіцячым гоманам дамы, у якіх з’явіліся першынцы Марк Аўдошка, Павел Дунік, Цімафей Каваленка і Соф’я Пугачова, другія малышы – Раман Дунік, Варвара Пугач і Барыс Хвасціёнак, трэцяе дзіця Паліна Паршонак, чацвёртае – Ангеліна Папко. Асабліва прыемна тое, што ўсе сем’і з’яўляюцца поўнымі.

Шлюбаў стала больш

У жніўні органамі загса Ушаччыны зарэгістравана рэкордная за апошні час колькасць шлюбаў – 13. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Ігара Гірсёнка і Марыі Аляксеевай, Дзмітрыя Жогаля і Крысціны Корх, Дзмітрыя Зеленіка і Марыны Захарэнкі, Ігара Коўшаля і Анастасіі Маскаленкі, Аляксандра Колесава і Алёны Манух, Аляксандра Лапача і Алены Каралёвай, Сяргея Міхіёнка і Ліліі Шахавай, Андрэя Прашкевіча і Любові Сеньчанкі, Яўгена Ярмоша і Анастасіі Тачылавай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *