Промкомбинату нужен технолог, а Ушачской школе — библиотекарь. Какие ещё организации приглашают на работу, читайте здесь!

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць у раёне. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 20 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова філіяла “Сарочына”, якому неабходны цясляр, распілоўшчык і трактарыст. У Полацкім раённым вузле паштовай сувязі чакаюць паштальёна, а ў аддзяленні Ушачы №1 (на час дэкрэтнага адпачынку асноўнага работніка) – аператара сувязі. Часовая пасада старшага навуковага супрацоўніка ёсць таксама ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка. Кубліцкаму сельвыканкаму патрабуецца рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў.

Вострая кадравая праблема па-ранейшаму назіраецца ў аграрным сектары. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, жывёлавода і трактарыста; ААТ “Ільюшынскі” – вадзіцеля, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, інжынера па ахове працы, аператара машыннага даення, трактарыста; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага фельчара і намесніка кіраўніка.

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ёсць свабодныя месцы загадчыка аддзела, рэжысёра і хормайстра (РДК), відэадэманстратара (Кубліцкі і Селішчанскі СДК), мастацкага кіраўніка (у Глыбачанскі і Кубліцкі СДК). Рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” неабходны начальнік аддзела рознічных продажаў ЦБП №237 у г.п.Ушачы. Інжынера, інструктараў-метадыстаў па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце чакаюць у ДЮСШ. Ушацкай школе патрабуюцца бібліятэкар і інжынер-электронік.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне раёна. Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, дэрматавенералогіі, гінекалогіі, кардыялогіі, лабараторнай і функцыянальнай дыягностыкам, урача агульнай практыкі ў Дубраўскую БСД, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы, а таксама медыцынскіх сясцёр у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі і яслі-сад №3 г.п. Ушачы.

У лясгасе ёсць вакансіі вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах). Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае вадзіцеля аўтамабіля, ДРБУ-105 – начальніка сектара, ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – тэхнолага.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 808 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *