Праздник деревни Можейчино

Общество

Вёска Мажэйчына Сарочынскага сельсавета маленькая. Усяго сем двароў. А жыхароў пастаянна пражывае трое. Праўда, летам прыязджаюць дачнікі, тады бывае больш людна. Аб прыездзе самадзейных артыстаў мы нічога не ведалі і не чакалі, што яны з’явяцца. І вось у адзін з ліпеньскіх дзён бачым: спыніўся ў вёсцы мікрааўтобус. Выйшлі з яго апранутыя ў нацыянальныя касцюмы артысты. Гэта загадчыца аўтаклуба Ганна Краўчонак, метадысты раённага метадычнага цэнтра Іна Клімава, Ірына Клачок і акампаніятар Юрый Канстанцінаў.

Ганна Краўчонак расказала гісторыю нашай вёскі. Не ўсе можа ведалі, што наша Мажэйчына, якая амаль што зыходзіць з карты, у 19 стагоддзі ўваходзіла ў склад маёнтка Чарсцвяды, маёмасць казны знаходзілася ў Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета. Вёска адносілася да Чарсцвядскага праваслаўнага прыхода царквы Іаана Прадцечы. У пачатку 20-га стагоддзя тут значылася 41 дзесяціна раллі. У 1905 годзе пражывалі 30 чалавек. Дзеці наведвалі школу ў Славенях. У 1924 годзе Мажэйчына стала адносіцца да Сарочынскага сельсавета. Паступова насельніцтва павялічвалася. У 1930-м тут нават быў створаны калгас. У час вайны Мажэйчына пацярпела, як і іншыя населеныя пункты. Чаго варта, што чатыры чалавекі загінулі на фронце. Зараз вёска знаходзіцца ў саставе КУСГП “Арэхаўна”.

У гэты дзень, калі праходзіла свята вёскі, самадзейныя артысты нас парадавалі цікавым канцэртам. Нам вельмі спадабаліся канцэртныя нумары і іх выкананне. Жадаем нястомным артыстам добрага здароўя і творчых поспехаў на доўгія гады.

Жыхары вёскі Мажэйчына.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *