Купание и выпивка несовместимы

Калейдоскоп

Колькі разоў папярэджваецца аб гэтым, аднак помняць толькі цвярозыя. Падчас п’янкі забываецца. Іменна так і было 16 ліпеня на возеры Камароўка: сабралася кампанія і ў такую спякоту добра выпілі, адзін з яе, 20-гадовы жыхар Наваполацка, пайшоў у ваду… і не вярнуўся. Толькі праз пяць дзён выратавальнікі знайшлі яго цела.

Якое гора нясе гарэлка пры купанні сведчыць статыстыка: па стану на 22 ліпеня з пачатку месяца ў вобласці патанулі 62 (!) чалавекі. У асноўным з нагаданай вышэй прычыны.

Але ёсць сярод іх і дзеці. Таму, паважаныя бацькі, не адпускайце дзяцей адных, кантралюйце іх паводзіны ў вадзе. Гэтым вы пазбегнеце непапраўнага гора ў сям’і.

Э.ВЕРТАШОНАК,старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *