В конкурсе фотографий победили…

Общество

Не толькі заўважаць і любавацца прыгожымі краявідамі свайго краю, але і спыніць імгненне, пакінуць надоўга ў фотаздымках, каб яшчэ не раз успомніць, – такое пад сілу фотааматарам. Прычым, зрабіць гэта з развіццём фотатэхнікі намнога прасцей. Варта толькі мець жаданне і любіць прыроду.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, аддзел адукацыі райвыканкама правялі сярод дарослых і школьнікаў конкурс “Гэта твая зямля”.
У намінацыі “Прыгажосць роднай прыроды” сярод дарослых фотааматараў першае месца заняла бібліёграф Галіна Пятроўна Талстая, другое заваяваў яе муж, супрацоўнік аддзялення Дэпартамента аховы Алег Валер’евіч.
Віктару Шчакачыхіну з Ушацкай сярэдняй школы прысуджана першае месца, Паліне Баклушынай з Дубраўскай – другое.
Асобна сярод школьнікаў праходзіў конкурс у намінацыі “Экалогія і чалавек”.
Вучаніца Плінскай сярэдняй школы Юлія Бараўцова стала ў ім пераможцай, другое месца ў вучня Ушацкай школы Леаніда Давыдава.
На мінулым тыдні ў раённым аддзеле адукацыі арганізатары конкурсу ўрачыста ўручылі пераможцам прызы, якія набыты за сродкі раённай інспекцыі.
На здымках: дыплом і прыз атрымлівае Г.П.Талстая; з узнагародамі Л.Давыдаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *