Ушачские строители встретили профессиональный праздник на подъёме

К профессиональному празднику

“Як у былыя часы!”

Такімі словамі характарызавалі атмасферу ў зале сваёй арганізацыі работнікі ПМК-66 са стажам у пятніцу на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды прафесійнага свята. Гэты год для прадпрыемства ў многім адметны – сёлета яму спаўняецца 60 гадоў. І юбілей калектыў сустракае на пад’ёме, выходзіць з крызісу папярэдніх гадоў і з аптымізмам глядзіць у будучае.

– Фінансавая яма, вялізныя даўгі, адсутнасць аб’ектаў, прыбытку, – казала ў сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч, – ніхто не верыў, што арганізацыя зможа выжыць і тым больш вярнуць сабе былую славу. Аднак з вяртаннем дырэктара Аляксандра Лукіча Фамёнка сітуацыя кардынальна змянілася. Ён зрабіў немагчымае – адрадзіў калектыў, аднавіў тэхніку, “выцягнуў” прадпрыемства. Зараз у вас ёсць аб’екты, годная заработная плата і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Гэта дарагога каштуе!

У сваю чаргу кіраўнік прадпрыемства адзначыў, што поспех залежыць ад кожнага, і даў зразумець, што гэта толькі пачатак новай старонкі ў жыцці ПМК-66: “У адзіночку справіцца з такімі праблемамі немагчыма. Без вас не ўдалося б дасягнуць станоўчых вынікаў: павялічыўся аб’ём вытворчасці, пагашаны даўгі, амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам вырасла заработная плата. Вялікі дзякуй за падтрымку і разуменне кіраўніцтву раёна. Сёння мы не сядзім без справы – ёсць аб’екты як на Ушаччыне, так і за яе межамі. Але лічу, што трэба нарошчваць аб’ёмы і зарабляць”.

Вельмі высокай ацэнкай сваёй дзейнасці назваў нагрудны знак “За заслугі ў будаўніцтве” цясляр Сяргей Уладзіміравіч Курбака. Радасцю іскрыліся вочы загадчыцы падсобнай вытворчасці Веры Пятроўны Кандаковай, якая нават у самыя цяжкія гады заставалася вернай роднаму прадпрыемству: “У маёй працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс, памятаю, як у 1983-м годзе прыйшла працаваць у арганізацыю бетоншчыцай”. Шматгадовая дзейнасць Веры Пятроўнытаксама адзначана высокай узнагародай – Ганаровай граматай Саюза Будаўнікоў Рэспублікі Беларусь, а цесляры Іван Уладзіміравіч Шараг і Аляксандр Вітальевіч Касіч да прафесійнага свята атрымалі Ганаровую грамату і Падзяку дырэктара “Полацксельбуда”. Ганаровымі граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, куды уваходзіць ПМК-66, заслужана ўзнагароджаны муляр Пётр Леанідавіч Мяніцкі і вадзіцель аўтамабіля Мікалай Пятровіч Міхаль.

За добрасумленную працу і актыўны ўдзел у жыцці калектыву на Дошку гонару прадпрыемства занесены імёны лепшых работнікаў, сярод іх як ужо вопытныя, так і маладыя працаўнікі – Людміла Мікалаеўна Конан, Раіса Пятроўна Мончанка, Мікалай Мікалаевіч Міхаль, Вадзім Мікалаевіч Рыкцер, Дзмітрый Андрэевіч Зубовіч, Мікалай Паўлавіч Грыневіч.

Падчас святочнага канцэрта без віншаванняў не застаўся ніводны работнік. У гонар кожнай службы – ад бухгалтараў да вартаўнікоў – прагучалі добрыя словы і музычныя падарункі. Галоўнымі ж пажаданнямі ў гэты дзень былі наяўнасць аб’ектаў, дастойная аплата працы, а таксама, каб у дамах будаўнікоў было тое цяпло, якое яны сваімі рукамі ствараюць для іншых!

Вольга КАМАРКОВА.



3 комментария по теме “Ушачские строители встретили профессиональный праздник на подъёме

  1. Понятно, что статья писалась к празднику… Реальность на предприятии совсем другая( Из долгов не вылезает, за последний год зарплата работников упала(чтобы не платить минималку — ввели какой то понижающий коэффициент). стоит только пройтись по территории — здания разрушены, станки продаются, остались старьё не нужное…Обновление автопарка — да, начальник ездит на новом шевроле) Развалилась ПМК-66 при этом же начальнике.Это потом уже были другие, которым и восстанавливать то уже было нечего…

  2. Вы видимо не в курсе и живёте устаревшей информацией. Дела в нашем ПМК действительно пошли в гору. В других организациях сокращение, а у нас набирают новых работников. есть объекты и зарплата нормальная, если работать, а не отлынивать!

  3. Это всё пустые слова, давайте цифры. Я когда работал в ПМК-66 , организация насчитывала более 300 рабочих — сколько сейчас? Столярный цех и пилорама работали в две смены — они сейчас вообще стоят.. не говоря уже о цехе ЖБИ, который развалился, а «галлерею» сняли на металл.Объектов было море.Автопарк сократился на глаз % на 90… раньше
    дажа автозаправка своя была, баня!!! Зарплаты были такие, что простому смертному не устроиться на предприятие. А сейчас берут всех «обязанных».Толковых строителей раз-два и обчёлся. А то, что Лукич наконец поднял предприятие, то об этом и в прошлом году писали)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *