Что нельзя велосипедистам? Напоминаем некоторые правила

Профилактика и безопасность

На дарогах вобласці істотна павялічылася колькасць надзвычайных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў. Прычым, як паказвае практыка, віноўнікамі большасці з іх становяцца самі велааматары. Нагадаю ўшачанам некалькі правілаў, захаванне якіх засцеражэ ад трагедыі.

Веласіпедыст, як і любы вадзіцель, абавязаны пастаянна падтрымліваць свой транспарт у спраўным стане. Для руху неабходна выбіраць тратуары ці спецыяльныя веласіпедныя дарожкі і толькі пры іх адсутнасці – край праезнай часткі. У выпадку перасячэння апошняй з пешаходным пераходам веласіпедысту неабходна перайсці яго, трымаючы транспартны сродак за руль. Правіламі забараняецца язда на веласіпедзе без утрымання руля. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (ці) пры недастатковай бачнасці рэкамендуецца пазначыць сябе святлоадбівальнай камізэлькай. Да таго ж на транспарце павінны быць уключаны: спераду – фара (ліхтар), што выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар чырвонага колеру. Абавязковым патрабаваннем з’яўляецца і выкарыстанне катафотаў: спераду – белага, ззаду – чырвонага, а па баках – жоўтых (аранжавых). Мінімізаваць верагоднасць дарожнага здарэння дапамогуць люстэрка, прымацаванае да руля, і званок. Выкарыстанне велашлема на 50 працэнтаў змяншае верагоднасць смяротнага зыходу ў выпадку сур’ёзнага сутыкнення.

Дзецям да 14 гадоў дазваляецца катацца на веласіпедзе толькі па спецыяльных дарожках і закрытых для транспарту пляцоўках. На вуліцу ж юныя ўдзельнікі дарожнага руху выязджаць могуць толькі ў суправаджэнні дарослых.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *