Обкос дорог для дорожной службы — не менее важная задача

Общество

Калі ў некаторых службаў у пэўныя перыяды бывае “зацішша”, то пра дарожную такога не скажаш – спраў у прадстаўнікоў гэтай прафесіі хапае круглы год. У летні час гэта не толькі грэйдзіраванне, асфальтаванне, падсыпка, а і абкос прыдарожных палос.

Агульнае ўражанне ад нашага раёна ў людзей складваецца ў тым ліку і ад таго, у якім стане знаходзіцца тэрыторыя каля шашы. Таму абкошванне ў дарожнікаў зараз у ліку асноўных задач. Адна з самых стратэгічных трас раёна – Полацк-Мінск. Менавіта на ёй за работай нядаўна засталі тэхніку ДЭУ-37 – дарогі рэспубліканскага значэння – іх поле дзейнасці.

– За суткі праз гэты ўчастак праязджаюць тысячы машын. Усё павінна выглядаць як след, – зазначае начальнік Ушацкай лінейна-дарожнай дыстанцыі  ДЭУ-37 П.П.Кляшчонак.

А пад’езды да населеных пунктаў уздоўж названай аўтадарогі – справа работнікаў ДРБУ-105. Не першы год даручаюць абкос Мікалаю Уладзіміравічу Паўленку, які кожны ўчастак ведае як сваіх пяць пальцаў.

– У нашым падпарадкаванні больш 500 кіламетраў дарог, усе іх за сезон трэба не раз абкасіць. За адзін дзень атрымліваецца адолець у сярэднім каля 30 кіламетраў. На першы погляд можа падацца, што гэта нямнога, аднак далёка не ўсюды роўныя ўчасткі. А здараюцца і непрадбачаныя сітуацыі: вось тут каля Ліпавак касілка “схапіла” камень і прыйдзецца патраціць час на рамонт, – расказвае  вопытны працаўнік. Але з гэтай акалічнасцю М.Паўленка хутка справіўся і накіраваіўся на іншыя прыдарожныя палосы.

Вольга КАМАРКОВА.

Фота Кацярыны КАВАЛЕЎСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *