Многодетной семье от «Белой Руси»

Общество

У рамках праекта “Крепкая семья – сильная держава”, які рэалізуецца ў 2010 годзе Ушацкай раённай арганізацыяй РГА “Белая Русь” на тэрыторыі нашага раёна, сям’я Мікалая Леанідавіча і Элы Мікалаеўны Магерка, жыхароў Сарочынскага сельсавета, атрымала падарунак ад “Белай Русі”. Яго ўручыла старшыня Сарочынскага сельскага Савета дэпутатаў Л.Птушка (на здымку). Нагадаем, што згодна умовам праекта, такія падарункі прадугледжаны для спрыяльных сямей, у якіх у час правядзення названага праекта нарадзіліся блізняты. У сям’і Магерка якраз нядаўна з’явіліся на свет хлопчыкі Раман і Валянцін.
Таксама з падарункам для нованароджанага прыйшлі ў сям’ю Аляксандра Міхайлавіча і Алены Вячаславаўны Асяпёнак старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” А.Пашковіч і старшыня пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” Сарочынскага сельвыканкама Л.Птушка. У сям’і Асяпёнак нарадзілася трэцяе дзіця – сын Аляксандр, а згодна праекта жыхары раёна, спрыяльныя сем’і, у якіх нараджаюцца трэція і наступныя дзеці, таксама атрымліваюць падарункі ад арганізацыі.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *