Один из жилых многоквартирных домов в Граденце преображается на глазах — здесь ведётся капремонт

Общество

Літаральна на вачах пераўтвараецца стары двухпавярховы жылы дом №6, размешчаны ў вёсцы Градзянец, уключаны ў графік капітальнага рамонту на 2018 год.

На мінулым тыдні, калі давялося пабываць у гэтым населеным пункце, будаўнічыя работы ішлі вельмі актыўна. Брыгада прыватнага прадпрыемства “Ніксілбуд” завяршала капітальны рамонт даху. “Дэманціравалі старое пакрыццё, умацавалі кроквы, паклалі новы ўцяпляльнік – мінеральную вату, прачысцілі вентыляцыйную сістэму і пабудавалі выцяжкі, паклалі новы шыфер, цяпер падшываем страху і абсталёўваем вадасцёкавую сістэму”, – расказвае брыгадзір Мікалай Красноў. А вось яго цёзка па прозвішчы Канстанцін у складзе будаўнічай брыгады ЖКГ разам з Пятром Вацьковічам, Канстанцінам Макрыдзіным і брыгадзірам Дзмітрыем Несцеравым заняты на фасадных работах. Як патлумачыў Дзмітрый Аляксандравіч, у каштарысе запланавана атынкоўка і афарбоўка сцен дома, выраб цокалю і адмосткі, замена акон у пад’ездах, рамонт казыркоў і ганку.

Варта адзначыць, што ў асноўным будаўнічая брыгада сфарміравана з машыністаў кацельні ўчастка Ільюшына і “ўмацавана” прафесіяналам- універсалам – рабочым жылфонду Пятром Іванавічам Вацьковічам. Гэты работнік нядаўна павысіў сваю кваліфікацыю на курсах хаўс-майстроў у Віцебску. Навучанне, якое доўжыцца каля трох месяцаў, дае магчымасць ажыццяўляць потым шэраг будаўнічых працэсаў: тынковачныя і малярныя работы, устаноўку пластыкавых акон і дзвярэй, электраправодкі. “У цяперашні час пастаянна з’яўляюцца новыя матэрыялы, і каб апраўдваць высокую кваліфікацыю, трэба набываць навыкі работы з імі”, – адзначае П.Вацьковіч.

У доме №6 у асноўным пражываюць людзі сталага ўзросту, практычна ўсе яны – ветэраны працы, якія цалкам заслугоўваюць таго, каб іх быт быў дастойным. Хочацца спадзявацца, што ў адрамантаваным доме жыльцам будзе ўтульна і камфортна.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *