У раёне з 5 чэрвеня аб’яўлена забарона на наведванне лясоў і тарфянікаў у сувязі з пажаранебяспечным становішчам, якое зараз адпавядае чацвёртаму класу – перадапошняму да крытычнага ўзроўню. Грамадзянам забараняецца знаходзіцца ў лясах і прылягаючых да іх тэрыторыях (за выключэннем асоб, якія займаюцца вядзеннем лясной гаспадаркі). За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках ці забароны на іх наведванне, якое не пацягнула нанясенне ўрону, прадугледжана папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь.