За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2018 года №205 медалём “За бездакорную службу” ўзнагароджаны работнікі МНС рэспублікі. Сярод іх адразу двое ўшачан. Медалём другой ступені адзначаны начальнік Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёр унутранай службы АВАДНЁЎ Сяргей Яўгенавіч, трэцяй ступені – старшына пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы прапаршчык унутранай службы РАГАВЕШКА Алена Анатольеўна. У мінулую пятніцу дзяржаўныя ўзнагароды ва ўрачыстай абстаноўцы ў Віцебскім абласным упраўленні МНС яны атрымалі з рук міністра па надзвычайных сітуацыях У.А.Вашчанкі.