Лето — идеальное время для очистки и технического обслуживания газового котла на твёрдом топливе

Калейдоскоп

Летні перапынак у ацяпленні жылых будынкаў – ідэальны час для міжсезоннай ачысткі і тэхнічнага абслугоўвання бытавога катла на цвёрдым паліве. Сістэматычнае выкананне простых дзеянняў можа значна павялічыць яго прадукцыйнасць і дапаможа пазбегнуць аварый.

Часта выхад са строю сістэмы звязаны з няправільнай яе эксплуатацыяй. Спальванне ў катле вільготнага вугалю, сырой драўніны або яшчэ горш – смецця, прыводзіць да нагару, які  істотна шкодзіць катлу.

Адно з першых дзеянняў пасля яго выключэння на міжсезонны перапынак – гэта дбайная ачыстка катла, коміна, кантэйнера, а таксама вентылятара падачы паветра. Для гэтага можна выкарыстоўваць пыласос або шчоткі. Дзякуючы гэтаму ён будзе мець правільны баланс, што дазволіць павялічыць тэрмін яго эксплуатацыі.

Самымі вялікімі ворагамі катлоў з’яўляюцца вільготнасць і адпаведна карозія. На катлах, якія стаяць у падвалах, вельмі часта збіраецца кандэнсат ад астуджэння цёплага паветра з вуліцы. Лепшым рашэннем з’яўляецца герметычнае закрыццё катла на лета. Таксама зараз прадаецца шмат сродкаў, якія могуць абараніць ад карозіі або як мінімум прадухіліць яе распаўсюджванне.

Адной з самых вялікіх памылак падчас перапынку работы катла з’яўляецца зліў вады. Яна павінна быць і ў катле, і ў сістэме. У сувязі з гэтым часта ўзнікае яшчэ адна праблема. З-за розніцы тэмператур вады ў сістэме і катле частай з’явай з’яўляецца так званая “раса”. Каб гэтага пазбегнуць, рэкамендуецца абмежаваць цыркуляцыю ў сістэме, зачыніўшы клапаны.

Памятайце, што вытворцы катлоў даюць гарантыю на сваю прадукцыю толькі тады, калі рэгулярна ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне аўтарызаваным сэрвісам.

Інспекцыя Дзяржпрамнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *