На работах по борьбе с борщевиком задействованы ушачские мелиораторы, спасатели и энергетики

Экология

Як і абяцалі раней, паведамляем пра ход работ па знішчэнні баршчэўніку. Адразу варта сказаць, што за прайшоўшыя два тыдні хімічным спосабам апрацавана 120 гектараў забруджаных плошчаў (для параўнання: за ўвесь мінулы год было ачышчана толькі 156). На гэтых работах заняты ўшацкія меліяратары, выратавальнікі і энергетыкі. Так, напрыклад, МНС штодня адпраўляе на хімічную барацьбу дэсант з пяці чалавек, узброеных ранцавымі апырсквальнікамі. Пры гэтым хочацца адзначыць, што кіраўнік райаддзела і яго намеснікі паказваюць падначаленым прыклад, непасрэдна прымаючы ўдзел у работах па знішчэнні шкоднай расліны. Прыступіў да справы і Дубровенскі райаграсэрвіс: для гэтых мэт прадпрыемствам спецыяльна набыты два новыя садовыя апырсквальнікі, якія мацуюцца да трактароў. Хімічная апрацоўка вялася на плошчах ля населеных пунктаў Мосар, Бікальнічы, Стайкі, Арэхаўна, Сарочына, Чарсцвяды, Загор’е, далей маршрут барацьбітоў з баршчэўнікам працягнецца ў бок вяркудскіх і глыбачанскіх тэрыторый. Усяго ж сёлета плануецца апрацаваць гербіцыдамі каля 400 гектараў.

Вядуцца работы і механічнымі спосабамі. Так, да скошвання прыступілі ўшацкія дарожнікі. Фермерская гаспадарка “Райнбов-Агро” і ААТ “Дземенец” распачалі пераворванне зарослых пустазеллем палеткаў, што раней належалі райаграсэрвісу, у наваколлі вёсак Цётча і Гарадок. Усяго на работах па знішчэнні расліны штодня, уключаючы выхадныя, занята больш двух дзясяткаў чалавек, але ж забруджаныя плошчы вельмі вялікія і жыхарам раёна трэба разумець, што адразу паўсюдна ачы­сціць населеныя пункты немагчыма. Не варта забываць, што знішчаць баршчэўнік на сваіх участках павінны самі грамадзяне, чакаем мы дапамогі і па выдаленні расліны на прылеглых да сядзіб тэрыторыях, бо справіцца з гэтай праблемай можна толькі грамадой.

М.ШУК, начальнік раённай інспекцыі прыродныхрэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *