Як паведамілі нам у рэгіянальным аддзеле кантролю аўтамабільнага транспарту г.Лепель філіяла Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці, абмежаванні руху велікагрузных аўтамабіляў сёлета будуць дзейнічаць з 21 мая па 31 жніўня. У гэтыя дні максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось на рэспубліканскіх аўтадарогах з асфальтабетонным пакрыццём пры дзённай тэмпературы паветра вышэй 25 градусаў у перыяд з 11 да 20 гадзін можа быць не больш 6 тон. Летнія абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя ўчасткі аўтадарог, на транспартныя сродкі, якія перавозяць пасажыраў, жывёлу, кветкі, грузы гуманітарнай дапамогі, бетонныя і асфальтабетонныя сумесі, небяспечныя грузы і грузы ў рэфрыжэратарах, зерне, камбікармы. Пад абмежаванні не трапляюць і перавозкі, звязаныя з папярэджаннем або ліквідацыяй надзвычайных сітуацый, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца пры ўтрыманні аўтадарог.