Ва Ушацкім раёне з 8 мая па 1 чэрвеня праводзіцца месячнік Чырвонага Крыжа, які неафіцыйна атрымаў назву месячніка добрых спраў. Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання заклікае неабыякавых людзей далучыцца да збору рэчаў для неабароненых катэгорый грамадзян: інвалідаў, дзяцей-сірот і іншых. Калі ў вас ёсць адзенне і абутак годнай якасці (любых памераў і фасону), канцылярскія тавары, цацкі, спраўная бытавая тэхніка, мэбля, перадаць іх можна ў будныя дні з 8 да 17 гадзін у ТЦСАН Ушацкага раёна па адрасе: в.Градзянец, вул.Цэнтральная, 3А, а ў сераду, 23 мая, – валанцёрам Чырвонага Крыжа, кропка якіх з 10.00 да 13.00 размесціцца на стаянцы ля Белаграпрамбанка ў райцэнтры.