Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 11 мая свабодныя месцы былі ў 21 калектыве Ушаччыны.
Сярод навінак – прапановы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якому неабходны відэадэманстратар, загадчык аддзела, рэжысёр і метадыст. У цэнтральнай аптэцы №65 гарпасёлка ёсць свабоднае месца правізара. Інжынера, інструктараў па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, трэнера-выкладчыка па спорце чакаюць у ДЮСШ. Ушацкай школе і цэнтральнай бібліятэчнай сістэме патрабуюцца бібліятэкары, а апошняй яшчэ і мастак-афарміцель.
Вострая праблема ў аграрным сектары. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, аператара машыннага даення, спецыяліста па кадрах, трактарыста, электрагазазваршчыка; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветурача, вадзіцеля, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, лабаранта, аператара машыннага даення, трактарыста, інжынера па ахове працы; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, вадзіцеля, галоўнага інжынера, інжынера па ахове працы, трактарыста; райветстанцыя – ветэрынарнага фельчара і намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл; філіял “Маяк-Ушацкі” – жывёлавода, аператара машыннага даення.
Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне раёна. Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, дэрматавенералогіі, гінекалогіі, лабараторнай і функцыянальнай дыягностыкам, кардыялогіі, урача агульнай практыкі ў Дубраўскую БСД, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы, а таксама медыцынскіх сясцёр у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі і яслі-сад №3 г.п. Ушачы, юрысконсульта.
У лясгасе ёсць вакансіі вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), машыніста лесанарыхтоўчай машыны. Спецыяліста з веданнем узбекскай мовы чакаюць у ТАА “Восток-Нур”. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях і прадпрыемства меліярацыйных сістэм чакаюць вадзіцеляў аўтамабіля; ДРБУ-105 – начальніка сектара; ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – тэхнолага і швачку.
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.