Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» пройдёт с 12 по 16 июля

Общество

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 12 па 16 ліпеня.

Дадатковыя мерапрыемствы традыцыйна будуць праводзіцца да адкрыцця і пасля закрыцця фестывалю. Акрамя таго, на афіцыйным сайце форуму ўжо даступны палажэнні XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2018” і XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск-2018”.

Паказ фільма “Па Млечным Шляху”, у якім Эмір Кустурыца выступіў рэжысёрам і выканаў адну з галоўных роляў, адбудзецца ў час кінапраграмы фестывалю. Таксама вядомы артыст выступіць як музыкант з «No smoking orchestra» на галоўнай фестывальнай пляцоўцы.

Набыць білеты на канцэрты ў Летнім амфітэатры стала магчымым на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by для людзей па ўсім свеце.

На ўдзел у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” ўпершыню пададзены заяўкі з Гвінеі, В’етнама і Егіпта.

Таксама ўпершыню на ўдзел у міжнародным дзіцячым музычным конкурсе паступілі заяўкі з Вялікабрытаніі, Канады і Калумбіі.

БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *