Дзеці нараджаюцца
У сакавіку органамі загса зарэгістравана нараджэнне 5 дзетак: 3 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак. Азы няпростай бацькоўскай навукі асвойваюць зараз мамы і таты першынцаў Елісея Лісоўскага і Паўла Шабанава, а таксама другіх малышоў Дарыны Кляшторнай, Яраслава Цюкалы, Евы Карпіняну.
… шлюбы заключаюцца
У першы месяц вясны зарэгістравана чатыры шлюбы. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Андрэя Глінскага і Веранікі Майсеенка, Андрэя Лукашэвіча і Ксеніі Бродавай, Аляксея Базылева і Людмілы Качан. Спадзяюся, сітуацыя ў бліжэйшы час “пацяплее” – і жадаючых зарэгістраваць свае адносіны стане больш.