Внимание — нерест! В Витебской области с 10 апреля по 8 июня действует запрет на вылов всех видов рыбы

Экология

У перыяд веснавога нерасту ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстанаўліваецца забарона на вылаў усіх відаў рыбы.

У гэты час аматарскае рыбалоўства дазваляецца ажыццяўляць адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай з адным кручком, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), са штучных збудаванняў, лёду. Выкарыстанне ў гэты час любых іншых прылад або спосабаў лоўлі цягне за сабой штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

У гэты ж перыяд забаронена выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў – за названае парушэнне прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь.

Пры незаконнай здабычы рыбы ў перыяд вясновай забароны ўрон пакрываецца ў трайным памеры на падставе тарыфаў, устаноўленых па кожным відзе рыбы. Калі ж гэтая сума складае 100 і больш базавых велічынь, прадугледжана крымінальная адказнасць.

Варта памятаць і пра лакальныя нераставыя забароны, устаноўленыя асобна на некаторыя віды рыбы: шчупака, судака, сома. Такую здабычу ў адзначаны перыяд неабходна адпусціць у вадаём.

А.ТАНАНА, старшы дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *