Два жителя г.п.Ушачи совершали хищения из магазинов

Закон - один для всех

Апісанае ніжэй дзейства адбылося напачатку снежня 2017 года. “Нецвярозае” застолле двух жыхароў г.п.Ушачы выдалася на славу. Вось толькі бліжэй да вечара спіртное скончылася, а душа патрабавала працягу. Так, таварышы а палове трэцяй ночы трапілі да магазіна “Бярозка”, што ў вёсцы Селішча. Прычым, свае дзеянні яны загадзя спланавалі – з сабой прынеслі ручную дрыль і абцугі, якімі адарвалі абшыўку сцяны ўказанай гандлёвай кропкі і  залезці ўнутр памяшкання. Там зламыснікі пажывіліся алкагольнымі напоямі і прадуктамі харчавання на агульную суму 348 рублёў.

Адзінае, што не ўлічылі мужчыны, – дык гэта тое, што магазін абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй. На месца крадзяжу хутка прыбыла следча-аператыўная група – незаконны промысел раскрыты па гарачых слядах.

Зрэшты, гэта не першыя злачынныя факты ў біяграфіі ўшачан. Дагэтуль яны “засвяціліся” на дробных крадзяжах з магазінаў у гарпасёлку (лістапад 2017-га), аграгарадку Арэхаўна (снежань). А непасрэдна перад селішчанскай “вылазкай” паспрабавалі залезці ў гандлёвую кропку ў Двор Пліне, праўда, пранікнуць унутр не здолелі.

У адносінах зламыснікаў былі ўзбуджаны крымінальныя справы па факце крадзяжу. Суд прызнаў іх вінаватымі і, улічваючы ранейшыя “заслугі”, назначыў даволі жорсткае пакаранне: аднаму – у выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі, другому – 2 гадоў яе абмежавання з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

С.ПЛІКАТ, начальнік следчага аддзялення раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *