Не на всех водоёмах лёд прочный. Будьте осторожны!

Профилактика и безопасность

На лёд – ні нагой!

Сакавік пераадолеў экватар. І хоць лёд на вадаёмах знешне ўсё яшчэ здаецца трывалым, на самой справе ён уяўляе зараз рэальную небяспеку. Насцярожыць павінны пахрумстванне такога покрыву пад нагамі (падобна паркету, які рассохся), а таксама расколіны. З’яўленне верхаводкі – яшчэ адно папярэджанне. Максімальна асцярожнымі варта быць ля берагоў, хмызнякоў і чаротаў.

Калі пазбегнуць траплення пад лёд не атрымалася, неадкладна раскіньце рукі, каб прадухіліць поўнае апусканне ў ваду. Імкніцеся выпаўзці на трывалыя ўчасткі, клічце на дапамогу. З берага пацярпеламу кідаюць вяроўкі, дошкі, доўгія галіны. Калі ж да месца пралому далёка, выратавальнік можа наблізіцца да чалавека, які тоне, выключна паўзком.

Асобна хачу звярнуцца да бацькоў. Не за гарамі канікулы – і ў дзяцей з’явіцца больш вольнага часу для новых “адкрыццяў”. Не адпускайце малых без нагляду на рэчку ці возера, нагадайце аб правілах бяспечных паводзін ля вадаёмаў. Калі ж, не дай Бог, здарылася бяда, тэлефануеце па нумарах 101, 112.

Э.ВЕРТАШОНАК, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *