Віцебшчына далучыцца да Міжнароднай акцыі “Гадзіна Зямлі”, якая пройдзе 24 сакавіка з 20.30 да 21.30.
Мэты і задачы акцыі, арганізаванай Сусветным фондам дзікай прыроды, – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем змянення клімату, светлавога забруджання, іншых экалагічных тэм. Варта адзначыць, што гэта цалкам адпавядае праводзімай у Беларусі палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці. Далучыцца да акцыі можа кожны ўшачанін: для гэта варта выключыць у прыгаданы час электрычнасць у сваім жыллі – тым самым мы ўнясём асабісты ўклад у захаванне здароўя нашай планеты.