Подведены итоги творческого конкурса «Спасатели глазами детей»

Cлужба-101 Наши дети

Навучанне правілам бяспекі павінна весціся не толькі з дапамогай урокаў ці лекцый, але і праз творчасць – лічаць супрацоўнікі МНС і ўжо на працягу 20 гадоў праводзяць конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей”, на які школьнікі раёна сёлета прадставілі больш за паўсотні работ. Паміж сабой спаборнічалі юныя канструктары і мастакі, пісьменнікі і паэты. Работы прысвячаліся тэме бяспечных паводзін дома, на вадзе, на прыродзе, небяспечных гульняў. Выявіць самых лепшых, як заўсёды, было няпроста. І ўсё ж у намінацыі “Малюнак” лепшымі прызнаны работы вучняў Ушацкай школы Юліі Алейнік, Арсенія Глінскага, Анастасіі Клачок і Аліны Хамёнак. Самыя яскравыя плакаты атрымаліся ў Вікторыі Пліскевіч з Глыбачанскай школы і Ільі Падворнага з Кубліцкай. Праявілі фантазію, ствараючы ўласнымі рукамі выраб, Ян Ляхоўскі, Лія Фурсава і Расціслаў Сабін з Ушацкай школы, Карына Сілкіна з Глыбачанскай (на здымку). Выдатныя паэтычныя здольнасці адкрылі пры напісанні вершаў Марыя і Аляксандра Матвеенкі, Вераніка Гракава з Ушацкай школы, Назар Кальчэўскі з Кубліцкай, Кіра Чувахова з Глыбачанскай, а аўтарам лепшага апавядання стала Дзіяна Герцык з той жа ўстановы. У намінацыі “Мадэль” вылучаны работы Кірыла Марозава з Ільюшынскай і Мацвея Кудраўцава з Ушацкай школ. Пераможцы раённага этапу дастойна прадставілі Ушаччыну на адпаведным абласным конкурсе, куды сёлета было пададзена больш за 800 работ з усіх раёнаў Віцебшчыны! Ну а выраб К.Сілкінай “Не стойте и не прыгайте, не пойте, не пляшите там, где идет строительство или подвешен груз” на падвядзенні вынікаў быў адзначаны дыпломам і прызам абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду, якое з’яўляецца адным з арганізатараў конкурсу.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *