З мэтай папярэджання і спынення правапарушэнняў у сферы абароту зброі з 19 па 23 сакавіка Ушацкім раённым аддзелам унутраных спраў будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”.
Нагадаю, што незаконныя дзеянні (набыццё, перадача ва ўласнасць, захоўванне, перавозка, перасылка, нашэнне) у адносінах паляўнічай зброі, боепрыпасаў да яе з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і цягнуць за сабой адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь (арт.23.71 КаАП). А вось незаконны абарот агнястрэльнай зброі іншага прызначэння, выбухных прылад і выбуховых рэчываў – падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы па арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якога прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Па тэлефоне Ушацкага РАУС 102 вы можаце паведаміць пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў і г.д., а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку іх добраахвотнай здачы. Зрэшты, апошняя вызваляе чалавека ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
А.АНДРОСАЎ, першы намеснік начальніка РАУС.